Бібліятэка – тэрыторыя прававых ведаў

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі праводзіцца мэтанакіраваная работа па выхаванні прававой культуры сярод насельніцтва. Адным з важных звенняў тут з’яўляецца публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ).

Галоўная мэта цэнтра – давядзенне прававой інфармацыі да грамадзян, забеспячэнне штодзённых патрэб людзей, якія сутыкаюцца з праблемамі, для вырашэння якіх неабходна апора на заканадаўчыя і нарматыўныя акты. Цэнтр прадастаўляе:

— доступ да інфармацыйна-пошукавай сістэмы “ЭТАЛОН-ONLINE”;

— электронныя выданні прававой тэматыкі (тэматычныя банкі даных на кампакт-дысках);

— друкаваныя выданні (Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь, зборнік нарматыўных прававых актаў, серыя “Прававая бібліятэка НЦПІ”, навукова-практычны часопіс “Право.by”).

У рамках цыкла мерапрыемстваў “Тэрыторыя права” праходзяць разнастайныя мерапрыемствы: інфармацыйны час “Асноўны закон дзяржавы: правы, абарона і гарантыі”, Дзень суда “Дзе нараджаецца закон”, Дзень суда “Абаронцы правоў”.

Падрабязную інфармацыю аб рабоце ПЦПІ і паслугах можна даведацца на сайце бібліятэкі https://dyatlovolib.by/ і па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18, тэлефон 8(01563) 3-34-80.

Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga                                                                

administrator

Recent Posts

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

13 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

14 часов ago

Алег Драгунскі пераабраны старшынёй арганізацыі

У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…

14 часов ago

Условия для роста кукурузы в ближайшее время улучшатся — Белгидромет

Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…

14 часов ago

Модернизация сельхозпроизводства на примере Витебской области стала одной из тем совещания у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…

15 часов ago

Купальный сезон продолжается: дятловские спасатели проводят рейды на водоемах

Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…

17 часов ago