Categories: Падзеі

Бібліятэка – за здаровы лад жыцця

Здаровы лад жыцця – адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі — цэнтра фарміравання здаровага ладу жыцця. Тут распрацаваны бібліятэчны праект “Бібліятэчная школа здаровага ладу жыцця”, у аснове якога ляжыць комплексны падыход да фарміравання здаровага ладу жыцця праз папулярызацыю літаратуры па дадзенай тэме. Плануецца папоўніць фонд бібліятэкі кнігамі, альбомамі, перыядычнымі выданнямі, аўдыёматэрыяламі; арганізаваць збор лекавых траваў сваёй мясцовасці і аформіць альбом-гербарый; арганізаваць фіта-бар пры бібліятэцы; стварыць дзіцячую рукапісную кнігу “За здаровы лад жыцця”.

Паводле праекта ў бібліятэцы ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць фарміраванню здаровага ладу жыцця, арганізацыі рацыянальнага харчавання, выкараненню шкодных звычак. Пры бібліятэцы дзейнічае аматарскае аб’яднанне “Здравушка”. У бягучым годзе прайшлі такія яго пасяджэнні, як актуальны рэпартаж “Прыгажосць і здароўе”, відэасалон “Сакрэты прыгажосці зорак айчыннага і замежнага шоу-бізнэсу”.

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі ў бібліятэцы прайшла акцыя “Місія жыць”.

Прапаганду здаровага ладу жыцця бібліятэка вядзе і сярод самых маленькіх жыхароў аграгарадка Хвінявічы. Для выхаванцаў дзіцячага садка ў Тыдзень дзіцячай кнігі быў праведзены ўрок здароўя.

Работа ў дадзеным накірунку працягваецца. Кожны, хто жадае зрабіць крок да здаровага ладу жыцця, знойдзе ў бібліятэцы ўсё неабходнае для гэтага.

М. МІРАШНІЧЭНКА,
бібліятэкар Хвінявіцкай бібліятэкі

administrator

Recent Posts

Праблемы дарослых адбіваюцца на дзецях

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прынята рашэнне аб прызнанні ў сацыяльна ненадзейным…

11 минут ago

Соблюдение требований к школьным товарам

В период активной подготовки к началу учебного года органами госсаннадзора проводятся надзорные мероприятия за торговыми…

22 минуты ago

У Наваельні прайшла сустрэча з маладымі педагогамі

Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…

14 часов ago

Святло веры праз стагоддзі

Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…

14 часов ago

Мошенничества в социальных сетях и мессенджерах

Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…

16 часов ago

“Летні патруль” – на вадаёмах

Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…

16 часов ago