У межах акцыі “Галасуем за жыццё разам!”, закліканай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы суіцыду, на Дзятлаўшчыне праходзяць выступленні ўзорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” з мюзіклам “Без месца жыхарства”. За час правядзення акцыі юныя артысты выступілі ў Жукоўшчыне, Гезгалах, Наваельні, Круцілавічах, Дзятлаве, Вензаўцы, Казлоўшчыне. У сённяшнім маршруце тэатра — Раклевічы і Дварэц. 24 лютага ў Хвінявіцкім Доме культуры ў 16 гадзін адбудзецца фінальны паказ спектакля “Без месца жыхарства”.
Карэспандэнт газеты “Перамога” наведала выступленне тэатра “Мелодыя душы” ў Раклевічах і абмеркавала з гледачамі праблемы, актуальныя для сённяшняга грамадства.
Больш падрабязна пра гэта чытайце ў газеце “Перамога”