Сёлета Беларусь адзначае 109-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Залп легендарнай “Аўроры” абвясціў аб нараджэнні новай эры, узнікненні першай у гісторыі рабоча-сялянскай дзяржавы.
Сёння некаторыя гісторыкі і палітыкі спрабуюць звесці Кастрычніцкую рэвалюцыю да ўзроўню “перавароту”, “путча”, а ў рэчаіснасці яна застаецца адзінай рэвалюцыяй, якая пасля Вялікай французскай атрымала ад гісторыі права назаўжды насіць тытул Вялікай.
Ідэі рэвалюцыі натхнілі народы розных краін на барацьбу супраць эксплуатацыі, нанеслі непапраўны ўдар па імперыялізму. Гэта былі дзесяць дзён, якія ўзрушылі свет.
Каб не было перамогі Кастрычніка ў 1917 годзе – немагчыма была б і перамога над фашызмам у маі 1945-га. Яна канчаткова даказала свету вернасць нашага народа запаветам Леніна, ідэалам сацыялізму, сведчыць аб вернасці дадзенага выбару і сёння.
Кастрычнік 1917-га і воля камуністаў дазволілі беларускаму народу ўпершыню за шматвяковую гісторыю здабыць рэальную нацыянальную дзяржаўнасць. І сёння абраны шлях нашага развіцця будуецца на сацыяльных пастулатах Вялікага Кастрычніка, улічвае папярэдні вопыт і аб’ектыўныя магчымасці краіны.Усё гэта ўвасабляе сабой прагрэсіўны, левапатрыятычны светапогляд, які рэалізуецца Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у практыцы станаўлення і развіцця сацыяльна-эканамічнага і дзяржаўнага ладу пры падтрымцы абсалютнай большасці працоўных.
Менавіта гэтыя каштоўнасці, ідэалы і заваёвы Вялікага Кастрычніка, якія дзякуючы Прэзідэнту краіны працоўны народ Беларусі здолеў захаваць у “ліхія” 1990-я і абараніць у жніўні 2020-га, сёння забяспечваюць паспяховае развіццё суверэннай беларускай дзяржавы і з’яўляюцца жывым увасабленнем пралетарскай рэвалюцыі.
Упэўнены, беларусы і надалей будуць вартыя памяці сваіх продкаў – барацьбітоў за свабоду і справядлівасць, прадоўжаць змагацца за беларускі сацыялізм, а таксама супраць тых, хто хоча разбурыць наша адзінства і нашу сацыяльную дзяржаву.
Уладзімір ЯГОРЫЧАЎ,
кандыдат гістарычных навук, член саюза пісьменнікаў Беларусі, член ЦК КПБ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga