17 жніўня ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці выступіў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы”.
Калектыў у гэтым годзе святкуе юбілей — 30 гадоў паспяховага выступлення на сцэне. У сувязі з гэтым удзельнікі ансамбля прадставілі гледачам свае самыя лепшыя нумары: грузінскія, яўрэйскія танцы, лявоніху, цыганскі танец, карагод “Явар і каліна” і шмат іншага.
У аснове відовішчнасці нумароў быў не толькі прафесіяналізм артыстаў, але і яркасць іх вобразаў.
На працягу канцэрта апладысменты не змаўкалі. Захопленасць у вачах гледачоў была лепшым пацвярджэннем таго, што “Белыя росы” займаюць годнае месца ў творчай прасторы.

Ю. БАКУНОВІЧ