Белдзяржстрах – 100 гадоў аберагаем шчасце

У першую суботу снежня адзначаецца прафесійнае свята страхавых работнікаў, а 3 снежня 2021 года найбуйнейшае страхавое прадпрыемства Белдзяржстрах адзначыла свой юбілей – 100-годдзе з дня заснавання.

У гэты дзень хочацца адзначыць асаблівую ролю Белдзяржстраху на страхавым рынку краіны як найбуйнейшай страхавой кампаніі, якая займае амаль 46 працэнтаў рынку страхавых паслуг у рэспубліцы і валодае асобнымі падраздзяленнямі, якія размешчаны ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, буйных гарадах. Акрамя таго, ад імя Белдзяржстраху аказваюць страхавыя паслугі 11 банкаўскіх арганізацый, 42 аўтадылеры, 22 страхавыя брокеры, а таксама страхавыя пасрэднікі-юрыдычныя асобы (РУП Белпошта, турыстычныя фірмы, аператары сотавай сувязі і іншыя).

Надзейнасць і якасць работы страхавой кампаніі праяўляецца не ў момант заключэння дагавора страхавання, а ў рэакцыі на страхавы выпадак, калі ад яе чакаюць хуткага пакрыцця стратаў. Зробленыя Белдзяржстрахам за 9 месяцаў 2021 года больш за 772 тысячы страхавых выплат на суму 321,3 мільёна рублёў (рост на 119 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года) – відавочнае сведчанне надзейнасці і адказнага стаўлення да сваіх абавязкаў. Узровень выплат страхавога пакрыцця і страхавога забеспячэння, праведзеных за гэты перыяд, склаў амаль 54 % ад сумы страхавых узносаў.

Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне заўсёды рабіла дастойны ўклад у агульную капілку арганізацыі. За 10 месяцаў гэтага года заключана звыш 18,5 тысячы дагавораў страхавання, у тым ліку звыш 13 тысяч дагавораў па добраахвотных відах страхавання. Пры гэты, за апошнія 10 месяцаў прадстаўніцтва правяло выплаты страхавога пакрыцця па 651 страхавому выпадку на суму каля 400 тысяч рублёў. Усё для таго, каб жыццё нашых кліентаў стала больш прадказальным і надзейным, каб яны маглі ўпэўнена глядзець у будучыню і ведаць: Белдзяржстрах заўжды прыйдзе на дапамогу.

Хочацца ад усёй душы павіншаваць са 100-годдзем Белдзяржстраху і Днём страхавых работнікаў нашых супрацоўнікаў, якія сваёю працай сцвярджаюць высокія прынцыпы працавітасці і адказнасці, а таксама былых супрацоўнікаў, якія зрабілі свой уклад у развіццё арганізацыі і знаходзяцца на заслужаным адпачынку: Леакадзію Блінову, Ганну Белавус,
Ірыну Верабей, Леанарду Гнаінскую, Таццяну Губар, Таццяну Гнаінскую, Валянціну Емяльянчык, Ганну Жалнерчык, Соф’ю Цярэнцьеву, Раісу Цітову, Соф’ю Якімчык, Ірыну Якубчык, Канстанціна Дораша.

Віншуем нашых кліентаў, усіх жыхароў раёна, жадаем усім моцнага здароўя і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, міру і дабра. Са святам!

Сяргей ПЫЛ,
дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне

***

Старонкі гісторыі

Кіраўнікамі дзятлаўскага прадстаўніцтва Белдзяржстраху ў розныя часы былі:

Міхаіл Жураўлёў (1950-1954 гады);

Мікалай Кашко (1954-1957 гады);

Павел Левакоў (1.07.1957-12.06.1964);

Франц Ярашэвіч (12.06.1961-20.06.1962);

Вацлаў Рэйба (20.06.1962-19.06.1970);

Уладзімір Шырко (14.07.1970-31.07.1975);

Леанід Радзіеўскі (29.08.1975-02.08.1976);

Дзмітрый Конан (01.12.1977-14.03.1980);

Аляксандр Калодка (14.03.1980-26.02.1982)

Станіслаў Семянюк (26.02.1982-16.11.1983)

Уладзімір Ламака (01.06.1984-20.10.1994).

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

2 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

3 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

4 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago