Беларускія жанчыны – гэта стваральніцы

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава 16 мая сустрэлася з жаночым актывам абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Сустрэча адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў фармаце адкрытага дыялога, удзел у ёй прынялі 120 актывістак БСЖ Прынёмання.

У час размовы спікер адзначыла, што грамадскія арганізацыі павінны працаваць так, каб людзям хацелася ў іх прыйсці па закліку сэрца і разам рабіць важныя, патрэбныя справы як для сваёй арганізацыі, так і для краіны ў цэлым. Наталля Качанава падкрэсліла, што жанчыны – гэта дабрыня, міласэрнасць, спагадлівасць, усё тое, што ўласціва беларусам. Менавіта такія якасці яны павінны прыўносіць у грамадства, быць стваральніцамі, на гэта і нацэлена работа Беларускага саюза жанчын.

Уражаннямі ад сустрэчы ў Гродне падзяліліся дзятлаўчанкі.

Алена Васкель, старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ”:

– Ад сустрэчы з Наталляй Іванаўнай, якую арганізавала Гродзенская абласная арганізацыя ГА “БСЖ”, знаходжуся пад глыбокім уражаннем. Гэта жанчына прываблівае сваімі энергіяй, мэтанакіраванасцю, адкрытасцю, жаданнем падзяліцца тым, што цікавіць і хвалюе нашых суайчыннікаў. У выступленні Наталля Качанава расказала, чым сёння займаецца Савет Рэспублікі, якія прымаюцца законапраекты, чым жыве краіна. Спынілася і на пытаннях, з якімі звяртаюцца людзі.

У горад Гродна спікер прыехала яшчэ і для таго, каб сустрэцца з матушкай Гаўрыілай і разгледзець магчымасць рэалізацыі праекта па стварэнні ў рэспубліцы прытулку для дзяцей-сірот пры манастыры. Такі вопыт ужо існуе ў Расіі, як прыклад – Пакроўскі манастыр, дзе знаходзяцца мошчы Матроны Маскоўскай. Ёсць надзея, што дзеці, выхаваныя ў падобных прытулках, не трапяць пад “каток” прапаганды і дэструктыўнай ідэалогіі.

У час сустрэчы Наталля Іванаўна адказвала на пытанні ўдзельніц форуму, заадно прыводзячы прыклады са свайго асабістага жыцця. Хоць сустрэча доўжылася амаль тры гадзіны, на жаль, засталіся і незаданыя пытанні. Тым не менш, Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што яна заўсёды адкрыта да дыялога і знойдзе час, каб сустрэцца, пагутарыць, дапамагчы, выслухаць прапановы, асабліва, калі яны будуць цікавыя і важныя заканадаўча і ў цэлым для нашай краіны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Православные верующие празднуют Успение Пресвятой Богородицы

Православные верующие сегодня отмечают один из великих двунадесятых праздников - Успение Пресвятой Владычицы нашей Богородицы…

15 минут ago

Отвечает участковый. Схемы обмана постоянно совершенствуются

Вопрос: как защитить себя от интернет-мошенничества? Отвечает старший участковый инспектор милиции Александр Скворчинский: – Мошенники…

35 минут ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

54 минуты ago

ПРО:Безопасность. Топите печь правильно

27 августа в агрогородке Солы Сморгонского района произошел несчастный случай – при розжиге печи получил…

1 час ago

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

16 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

17 часов ago