Беларускія вучоныя распрацавалі метад аднаўлення нейронных сетак без хірургічнага ўмяшання. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Кульчыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Адна з задач — сфарміраваць нейронныя сеткі пацыенту, у якога яны разбураны ў выніку траўмы галаўнога мозга, інсульту. Цяпер ёсць магчымасць вырошчваць нейронападобныя элементы, якія мы стараемся ўвесці пацыенту не класічным шляхам — унутрывенна, унутрыартэрыяльна або пасля трэпанацыі чэрапа непасрэдна ў мозг, а шляхам увядзення ў канцы чэрапна-мазгавых нерваў, у прыватнасці нюхальнага нерва пад слізістую носа», — адзначыў Уладзімір Кульчыцкі.
Паводле яго слоў, метад, распрацаваны беларускімі вучонымі, не такі траўматычны, як хірургічнае ўмяшанне, што асабліва важна для пацыентаў у цяжкім стане. «Уздоўж нервовых ствалоў, у прыватнасці нюхальнага нерва, гэтыя клеткі самі мігрыруюць у зону, дзе разбураны ўчастак, і ўбудоўваюцца ў гэту зону, аднаўляюць нейронныя сеткі», — растлумачыў ён.
Міністэрства аховы здароўя ўжо адобрыла прымяненне гэтага метаду. Плануецца, што гэта будзе зроблена ў 2016 годзе. «Калі працэс пухлінны, то, безумоўна, толькі нейрахірург павінен аперыраваць. Але калі гэта траўма або кровазліццё, то наш метад можа быць прыменены», — канстатаваў Уладзімір Кульчыцкі.
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…