“Беларускі саюз жанчын” – у авангардзе грамадскіх аб’яднанняў

У гімназіі № 1 горада Дзятлава намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, старшыня абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ірына Сцепаненка сустрэлася з актывісткамі Дзятлаўскай раённай арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання, каб пагутарыць аб яго дзейнасці.

Ірына Браніславаўна адзначыла, што ў Гродзенскай вобласці больш за 30 тысяч членаўБеларускага саюза жанчын,гэта самая масавая сярод абласных жаночых арганізацый. Яна мае шмат прыгожых добрых традыцый.

Менавіта жаночая арганізацыя станавілася ініцыятарам многіх пректаў, якія былі падтрыманы кіраўніком дзяржавы. Акцыі “Нашы дзеці”, “Збяром дзяцейу школу” першапачаткова былі ініцыятывай БСЖ, а затым набылі агульнарэспубліканскі маштаб. Першы дом сямейнага тыпу – таксама задумка саюза жанчын, упершыню на выхаванне 12 дзяцей узяла гродзенская сям’я. Шмат праектаў, якія пачынае абласная арганізацыя, потым рэалізуюцца ў рэспубліцы.

Сёння“Беларускі саюз жанчын” – у авангардзе грамадскіх аб’яднанняў. Яго прадстаўніцы супрацоўнічаюць, падпісваюць пагадненні з больш чым 20 краінамі свету.Нядаўна пабывалі нават у Зімбабве, хутка адбудзецца паездка ў Кітай, актыўна супрацоўнічаюць з Расіяй.

Варта адзначыць, што менавіта Гродзенская абласная арганізацыя стала ініцыятарам стварэння моладзевага крыла ва ўсім БСЖ, праектаў “Памяць. Адзінства. Перамога”, звязанага з увекавечаннем памяці абаронцаў Айчыны, “Жанчына года” – ушанаваннепрацаўніц, якія дасягнулі ў сваёй сферы значных поспехаў.

Не так даўно пачаўся новы праект, накіраваны на падтрымку не вельмі папулярных прафесій у сённяшняй моладзі. Знята праграма ў выглядзе шоу, дзе дзяўчаты гэтых прафесій спаборнічаюць паміж сабой за права называцца лепшымі.

– Мы актыўна ўдзельнічаем у выбарчай кампаніі,– адзначылаІрына Сцепаненка.– Нам давярае Прэзідэнт, і жанчыны яго падтрымліваюць. Сёння самае галоўнае– сплаціцца ўсім нам, разумець, з кім і куды нам рухацца далей.

Напрыканцы сустрэчы Ірына Сцепаненказапрасіла ўсіх жадаючых станавіцца членамі БСЖ. Адзначыла, што дзятлаўчанкі вельмі актыўныя ўдзельніцы грамадскай арганізацыі, падзякавала за іх плённую дзейнасць.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

12 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

12 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

14 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

14 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

14 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

18 часов ago