У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы пачала работу перасоўная выстава Беларускай партыі “Белая Русь” “У КАДРЫ”.

Яе экспазіцыя – гэта тэматычныя стэнды, на кожным з якіх адлюстравана інфармацыя, якая раскрывае розныя кірункі дзейнасці партыйнай сістэмы: удзел ва Усебеларускім народным сходзе, патрыятычнае выхаванне, падтрымку сям’і, спорт, культуру, работу з моладдзю, справы дабрачыннасці, іншыя.

Як расказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў і раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі, выстава “У КАДРЫ” – гэта рэспубліканскі партыйны праект, які “падарожнічае” па розных раёнах Беларусі. Так, да наведвання Дзятлаўшчыны экспазіцыя пабывала на Зэльвеншчыне і Слонімшчыне. У нашым раёне яна прадоўжыць сваю работу да 21 сакавіка, таму ў гэты час ва ўсіх жадаючых ёсць магчымасць пабачыць стэнды і даведацца аб справах і дзейнасці Беларускай партыі “Белая Русь”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации