Нагадваем: у Дзятлаве святкаванне Купалля аргкамітэтам прызначана на пятніцу, 7 ліпеня, каля верхняга возера. Пачатак у 21 гадзіну.

Беларускае Купалле натхняе творцаў на стварэнне песень (сярод іх і знакамітая беларуская народная “Купалінка”), вершаў, казак, карцін і скульптурных твораў.

Народны паэт Беларусі Янка Купала ўзяў псеўданім па назве святочнай ночы, у якую нарадзіўся. І сёння ў Мінску ў парку імя Янкі Купалы знаходзіцца фантан са скульптурнай кампазіцыяй “Купалле”. Дзве юныя дзяўчыны – сімвал чысціні, маладосці і кахання – кідаюць вянкі ў ваду, як здаўна варажылі на “суджанага”. А каля п’едэстала помніка самому паэту размясціліся сімвалы Купалля – крыніца і папараць-кветка.

У горадзе Маладзечна таксама ўстаноўлена звязаная з Купаллем скульптура (аўтар – Уладзімір Жбанаў): доўгавалосая дзяўчына ў вянку і закаханы юнак нібы выходзяць з папараці.

У 2013 годзе ў Беларусі ўпершыню прайшоў конкурс на лепшыя сувеніры-сімвалы свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”). Ідэі пераможцаў сталі асновай для сувеніраў з саломы, гліны, скуры, бяросты і іншых прыродных матэрыялаў.

Іх можна ўбачыць і набыць на свяце ў Александрыі: саламяная “Папараць-кветка” (гран-пры), купальскія вянкі, кошык “Папараць-кветка”, керамічнае пано “Купалле”, гліняная “Купальская пяюха”, ільняная дэкаратыўная сумачка “Мацi купальскага агню”, выцінанка “Купальская кветка”.

Уваходны білет Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе ўпрыгожвала карціна беларускага мастака Міхаіла Філіповіча “На Купалле”.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации