Сярод прычынаў смяротнасці, якія можна папярэдзіць, курэнне займае першае месца ў свеце. Тытунёвая залежнасць з’яўляецца фактарам рызыкі многіх хранічных захворванняў — рэпрадукцыйнай сістэмы, сардэчна-сасудзістых, бранхіялагічных, страўнікава-кішэчных.

Вельмі шкоднае для здароўя і пасіўнае курэнне.

Адмова ад курэння разглядаецца як адно з эфектыўных і перспектыўных  накірункаў аздараўлення насельніцтва. Менавіта гэтую мэту ставіць перад сабой штогадовая акцыя “Беларусь супраць тытнуню”. Сёлета яна праходзіць з 12 па 31 мая, уключае шэраг асветніцкіх і прафілактычных мерапрыемстваў.

Л. ЛАЗОЎСКАЯ,
загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела райЦГЭ
Н. ЮРЭНЯ,
валеолаг

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации