9 мая свята Перамогі ў райцэнтры адкрылася шэсцем памяці “Беларусь памятае”. Па вуліцах Дзятлава дзеці і дарослыя пранеслі партрэты бацькоў, дзядоў, прадзедаў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Яны прадэманстравалі гэтым агульнанацыянальную памяць пра вялікі подзвіг і яднанне беларускага народа.
Фота Н. Авярчук