Categories: Падзеі

Беларусь і Туркменістан маюць намер нарасціць тавараабарот да $500 мільёнаў

Беларусь і Туркменістан маюць намер нарасціць тавараабарот да $500 млн, паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін пасля пасяджэння міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гаворачы аб нарошчванні ўзаемнага тавараабароту з Туркменістанам, віцэ-прэм’ер адзначыў, што пастаўлена задача выйсці на $500 млн. «Гэта задача даволі складаная, але мы будзем імкнуцца дасягаць такога ўзроўню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», — падкрэсліў Анатоль Калінін. Ён нагадаў, што ў 2016 годзе знешнегандлёвы абарот таварамі паміж Беларуссю і Туркменістанам перавысіў $120 млн, а разам з паслугамі склаў амаль $300 млн. «Сёння мы абмяркоўвалі тэму новых кропак росту. Размова ішла аб пастаўках у Туркменістан прадукцыі «Штадлер» — электрычных дызель-паяздоў, гаварылі аб нарошчванні паставак медыцынскага абсталявання, лякарстваў, а таксама прадукцыі нашых прамысловых брэндаў — МАЗ і МТЗ», — расказаў віцэ-прэм’ер. Ён дадаў, што ў бягучым годзе плануецца паставіць на туркменскі рынак 550 адзінак тэхнікі гэтых прадпрыемстваў. Анатоль Калінін таксама паведаміў, што туркменская дэлегацыя зацікавілася праектамі Парка высокіх тэхналогій. «Заўтра яны яго наведваюць. Думаю, мы зможам знайсці новыя цікавыя сумесныя праекты і ў сферы інфармацыйных тэхналогій», — адзначыў ён. Паводле слоў віцэ-прэм’ера, бакі сёння абмяркоўвалі магчымыя тавараабменныя аперацыі, прымальныя для абедзвюх краін. «Пакуль у нас не ўсе пытанні вырашаны з канвертацыяй валют, таму мы шукаем магчымасці замяшчэння», — растлумачыў ён. Абмяркоўваецца, што такім чынам у Беларусь можа пастаўляцца бавоўна, прывёў прыклад Анатоль Калінін. Намеснік прэм’ер-міністра расказаў, што Беларусь і Туркменістан падпісалі сёння план работы, а таксама дамовіліся аб правядзенні наступнай міжурадавай камісіі ў Ашхабадзе. Акрамя таго, бакі дамовіліся аб тым, што Беларусь у канцы лета правядзе ў Туркменістане прэзентацыю сваіх турыстычных маршрутаў. Як паведамлялася, Беларусь можа прыняць удзел у будаўніцтве другога гарнаруднага калійнага камбіната ў Туркменістане на базе Карабільскага радовішча. «Туркменскі бок, маючы вялікія паклады калійных угнаенняў, аб’явіў конкурс на будаўніцтва камбіната. Беларускі бок цяпер разглядае магчымасці ўдзелу ў гэтым праекце. Можа, не ў поўным аб’ёме, а толькі на стадыі праектавання — час пакажа. Нашы спецыялісты вывучаць праект, падрыхтуюць прапановы і ўнясуць ва ўрад адпаведнае рашэнне, якое мы пазначым перад туркменскай бокам», — растлумачыў Анатоль Калінін. Восьмае пасяджэнне міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве праходзіць у Мінску 10-12 мая. Удзельнікі туркменскай дэлегацыі ў час візіту наведаюць такія беларускія прадпрыемствы, як ЗАТ «Штадлер Мінск», ДП «Мінсктранс», РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», ГА «Беларуская чыгунка»
БелТА
administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago