“Беларусь і Расія – агульная гісторыя, агульны лёс”

Пад такой назвай у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшла дыялогавая пляцоўка.

Удзел у ёй прымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

– 2 красавіка мы адзначаем Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Яшчэ больш згуртавала братнія народы сумесная барацьба з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета Беларусь і Расія адзначаюць 80-годдзе Перамогі савецкага народа. Важная ў жыцці Саюзнай дзяржавы дата адлюстроўвае братэрства і сяброўства, добрасуседства, узаемаразуменне і ўсебаковае супрацоўніцтва ў самых розных сферах, – задала тон размове старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Цюшляева.

Як з Расіяй супрацоўнічае Дзятлаўшчына, расказала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская. Яна адзначыла, што Расійская Федэрацыя з’яўляецца галоўным гандлёва-эканамічным партнёрам нашай краіны. Па выніках 2024 года гандлёвы абарот знешняга гандлю таварамі Дзятлаўскага раёна з РФ склаў каля 22 мільёнаў долараў ЗША. Сярод асноўных тавараў, якія Дзятлаўшчына пастаўляе расійскім партнёрам, – малочная прадукцыя, трубы, трубкі, шлангі з пластмасаў, ільновалакно, моцныя спіртныя напоі і іншыя. Асноўную долю інвестыцый у эканоміку Беларусі таксама забяспечвае Расійская Федэрацыя, ажыццяўляецца супрацоўніцтва і ў іншых сферах.

У Беларусі створана развітая сістэма аздараўлення, на Дзятлаўшчыне працуюць вядомыя санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”. Аб адпачынку ў здраўніцы гасцей з Расійскай Федэрацыі, якіх сярод іншаземцаў – 90 %, расказаў начальнік аддзела па рэалізацыі санаторна-курортных паслугаў санаторыя “Радон” Яўген Емяльянчык. Летась санаторый “Радон” быў адзначаны званнямі “Выбар года” і “Брэнд года”.

Аб геаграфіі рэалізацыі прадукцыі і яе гарантаванай якасці паведаміла спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Таццяна Тухто. Яна падкрэсліла, што доля экспартных паставак сёння складае больш за 90 %. Сыры, якія вырабляе Дзятлаўскі філіял, вядомыя ў многіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык адзначыла, што 18 мая 2024 года паміж Дзятлаўскай раённай арганізацыяй аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і ўдзельніцамі Савета жанчын Суаярвскага раёна Рэгіянальнага аддзялення Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі “Саюз жанчын Расіі” Рэспубліка Карэлія было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве, спынілася на сумесных мерапрыемствах у яго рамках.

Такім чынам, Дзень яднання народаў сваёй сутнасцю абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час скіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць свае брацкія сувязі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

12 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

14 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

14 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

15 часов ago