Беларусь і Германія абмяркуюць 22 кастрычніка ў Берліне супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.
Як чакаецца, 22 кастрычніка дэлегацыя Мінэнерга на чале з першым намеснікам міністра Леанідам Шанцом прыме ўдзел у Дні беларускай эканомікі ў Берліне. Леанід Шанец стане мадэратарам панэльнай дыскусіі “Германія і Беларусь – стан і перспектывы супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі”, а таксама выступіць з дакладам аб прыярытэтных напрамках развіцця беларускай энергасістэмы.
У гэты ж дзень плануецца падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні паміж “Белэнерга” і берлінскай Renewables Academy – Акадэміяй аднаўляльных крыніц энергіі (RENAC). Згодна з праектам мемарандума – бакі маюць намер арганізоўваць трэнінгі для супрацоўнікаў арганізацый “Белэнерга”, адаптаваць існуючыя трэнінгі RENAC да патрэбнасцей Беларусі, наладзіць абмен экспертамі і дэлегацыямі.
У час Дня беларускай эканомікі адбудзецца першая сустрэча беларуска-германскай рабочай групы па пытаннях энергетычнай эфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі. У ім прымуць удзел спецыялісты ДВА “Белэнерга”, прадстаўнікі Нямецкага энергетычнага агенцтва (Dena), Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі (BMWi), кіраўнікі кампаній Wilo, ТАА “Сіменс Тэхналогіі” і іншых.
“Мерапрыемства праводзіцца для ўмацавання ўзаемавыгаднага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва беларускіх і замежных прадпрыемстваў і кампаній, укаранення інавацыйнай прадукцыі, прыцягнення замежных інвестыцый”, – адзначылі ў прэс-службе. Яго ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця энергетыкі, павышэння энергаэфектыўнасці, сусветнага вопыту развіцця аднаўляльнай энергетыкі.
Logo BelTA
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации