Беларусь гатова актыўна развіваць эканамічную інтэграцыю ў Еўразіі. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, выступаючы на 14-й нарадзе міністраў эканомікі і гандлю краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, праведзенай у горадзе Сіань (КНР), паведамілі БЕЛТА ў Мінэканомікі.

Уладзімір Зіноўскі выступіў з дакладам аб напрамках развіцця супрацоўніцтва з краінамі ШАС і ролі Беларусі ў гэтай арганізацыі. Ён падкрэсліў, што, улічваючы прынятае на саміце кіраўнікоў дзяржаў ШАС ва Уфе 10 ліпеня рашэнне аб павышэнні статусу Беларусі ў арганізацыі да наглядальніка, Беларусь мае намер пашыраць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, транспартнай, энергетычнай, інфармацыйна-тэхналагічнай, сельскагаспадарчай, гуманітарнай і іншых сферах.

Таксама ён заявіў, што Беларусь гатова актыўна садзейнічаць спалучэнню Еўразійскага эканамічнага саюза і Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, развіваць эканамічную інтэграцыю ў Еўразіі.

Уладзімір Зіноўскі канстатаваў, што, выступаючы ў якасці вузлавой платформы Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і важнага транспартна-лагістычнага, інфармацыйна-камунікацыйнага звяна, Беларусь прапануе эфектыўную пляцоўку для рэалізацыі праектаў у Еўразійскім рэгіёне – Кітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень” ужо разглядаецца як важны вузел новага Шаўковага шляху. Удзяляецца ўвага рэгіянальнаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.

У гуманітарнай сферы ў якасці ініцыятыў прапануецца стварэнне ў Беларусі Акадэміі Шаўковага шляху, беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця і іншых асветных устаноў, стварэнне ўмоў, механізмаў і структур па пашырэнні турыстычных і маладзёжных абменаў.

У нарадзе міністраў у горадзе Сіань прынялі ўдзел краіны – члены ШАС, наглядальнікі, у тым ліку Беларусь, і партнёры па дыялогу.

У Мінэканомікі падкрэслілі, што Беларусь падтрымлівае дружалюбныя адносіны і цесныя эканамічныя сувязі практычна з усімі краінамі – удзельніцамі ШАС. У агульным тавараабароце Беларусі за 2014 год гандаль з краінамі – членамі ШАС склаў $42 млрд, або амаль 54 працэнты, і павялічыўся на трэць за апошнюю пяцігодку. Валавыя інвестыцыі краін ШАС у эканоміку Беларусі за гэты перыяд склалі $6,7 млрд, або 43 працэнты ад агульнага аб’ёму замежных інвестыцый.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации