Раённае першынство па баскетболе сярод юнакоў прайшло на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля сямідзесяці навучэнцаў з сямі щстановаў адукацыі раёна.
Каманды-ўдзельніцы былі падзелены на дзве групы.
У склад першай групы ўвайшлі баскетбольныя каманды СШ № 1 горада Дзятлава, Хвінявіцкага д/с-СШ і Дварэцкага д/с-СШ.
У другой групе сыгралі баскетбольныя каманды СШ № 3 горада Дзятлава, Гезгалаўскай СШ, Казлоўшчынскай СШ, Вензавецкага д/с-СШ.
У фінале сустрэліся каманды СШ № 1 і СШ № 3 горада Дзятлава, якія змагаліся за права стаць чэмпіёнам раённых спаборніцтваў.
Пераможцай раённага першынства па баскетболе стала каманда СШ № 1 горада Дзятлава, сярэбраная перамога – у зборнай каманды СШ № 3, трэцімі сталі баскетбалісты Гезгалаўскай СШ, на чацвёртым месцы – каманда Дварэцкай СШ, пятай стала каманда Хвінявіцкай СШ, на шостым месцы – баскетбалісты Казлоўшчынскай СШ.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ