Ужо некалькі гадоў запар вучні Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы становяцца прызёрамі міжраённых і абласных спаборніцтваў па вольнай і грэка-рымскай барацьбе.
Не стаў выключэннем і сёлетні навучальны год, з пачатку якога жукоўшчынскімі спартсменамі заваяваны восем прызавых месцаў. Пераможцамі па вольнай і грэка-рымскай барацьбе сталі вучань чацвёртага класа Данііл Раянок, вучні сёмага класа Мілана Балакір і Дзмітрый Якшэвіч, вучаніцы восьмага класа Дар’я Балакір, Карына Тадарэнка і Марына Тадарэнка.
Дарэчы, Марына Тадарэнка заваявала два дыпломы І ступені, а Дар’я Балакір атрымала дыпломы І і ІІІ ступеняў.
Вынікова выступілі спартсменкі Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы і на спартакіядзе ДЮСШ Гродзенскай вобласці па вольнай барацьбе. У асабістым заліку трэцяе месца занялі Карына Тадарэнка і Дар’я Балакір. Марына Тадарэнка стала чацвёртай, Мілана Балакір і Анастасія Штэйзель атрымалі пятае месца. У агульнакамандным заліку ў дзяўчынак чацвёртае месца сярод ДЮСШ Гродзенскай вобласці.
Барцы Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы паказалі добры вынік, улічваючы тое, што каманда была адзінай з сельскіх школ.
Наперадзе ў нашых юных спартсменаў яшчэ шмат розных спаборніцтваў, будзем спадзявацца, што і яны таксама будуць паспяховымі.
Віктар ШАЛЕСНЫ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…