Мінула 77 гадоў, як адгрымела Вялікая Айчынная вайна, але памяць аб ёй не выкрасліць з сэрцаў тых, хто выжыў, дажыў да нашых дзён.
11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, на Дзятлаўшчыне адбылося ўжо традыцыйнае для нашага раёна мерапрыемства – марафон памяці “У сэрцы маім незагойная рана вайны” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нельга забыць, нельга зразумець”.
У рамках яго артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва і сектара па рабоце з моладдзю раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разам са старшынёй раённага савета ветэранаў Міхаілам Губарам і першым сакратаром раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярынай Хілімончык накіраваліся да былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, якія жывуць на Дзятлаўшчыне.
У гэты дзень госці з прыемнымі сюрпрызамі завіталі да Веры Калпінскай, Яўгеніі Капціловіч, Валянціны Башко, Галіны Сліжэўскай, Раісы Венславоўскай, каб падзякаваць за стойкасць характару і мір, які яны захавалі для нашага пакалення, пажадаць бадзёрасці духу, моцнага здароўя, светлых сонечных дзён і каб не балелі незагойныя раны вайны.
Ад раённага савета ветэранаў кожная з жанчын атрымала памятны падарунак – кубак з выявай вядомых мясцін нашага горада, ад моладзевай арганізацыі – салодкі пачастунак, а лепшымі “лекамі” для душы сталі папулярныя песні ад дзятлаўскіх артыстаў – легендарная “Кацюша” і беларуская “Мы вам жадаем!”. Яны падарылі нашым зямлячкам прыемныя хвіліны, абудзілі ў іх памяці ўспаміны а слязамі на вачах, але гэта былі і слёзы радасці ад сустрэчы і ад таго, што пра іх не забываюць.
Сваім гасцям жанчыны пажадалі міру і дабрабыту, ніколі не зведаць жахаў вайны і голаду, не адчуць таго, што давялося перажыць ваеннаму пакаленню.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Гэты год выдаўся багаты на садавіну і агародніну, у тым ліку і на яблыкі, якія…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Летние каникулы подходят к концу, однако это не повод забывать о важных правилах безопасности. Работники…
Па Дзятлаўшчыне крочыць дабрачынная моладзевая акцыя “У школу з “Добрым Сэрцам”. Пра яе расказала першы…
На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прынята рашэнне аб прызнанні ў сацыяльна ненадзейным…