Бацькам на заметку. Хто ўдзельнічае ў выхаванні дзяцей?

На базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава прайшло пасяджэнне бацькоўскага “НЕсобрания”.

Спецыялісты ўстановы і законныя прадстаўнікі непаўналетніх разам паразважалі аб тым, наколькі эфектыўнасць работы з сем’ямі залежыць ад узаемаадносінаў педагогаў і бацькоў, іх умення плённа супрацоўнічаць.

Спецыялісты расказалі, што ад таго, якія ў сем’ях пануюць культура, традыцыі, маральныя каштоўнасці, у цэлым залежыць стан грамадства, а ў выхаванні дзяцей няма важных і другасных момантаў. У пэўныя перыяды жыцця дзіцяці на першы план могуць выходзіць розныя пытанні, часам нават такія сур’ёзныя, як булінг, раўнадушша блізкіх, думкі аб суіцыдзе.

Каб вывучыць меркаванне законнных прадстаўнікоў аб тым, каго яны лічаць адказнымі за выхаванне непаўналетніх, з імі правялі анкетаванне.

У час сустрэчы прысутныя паглядзелі некалькі відэаролікаў, абмеркавалі, як паводзіць сябе ў кожнай з праблемных сітуацый, аб якіх расказвала відэа. Мерапрыемства паспрыяла наладжванню больш цесных кантактаў паміж установамі адукацыі і бацькамі, а таксама дазволіла законным прадстаўнікам дзяцей падзяліцца сваім вопытам выхавання і ведамі.

Спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра нагадалі прысутным, як дзейнічаць, калі дзеці трапляюць у складаныя жыццёвыя сітуацыі, заклікалі іх не заставацца раўнадушнымі да эмацыйнага стану хлопчыкаў і дзяўчынак і звяртацца па дапамогу, асабліва ў выпадках булінгу, таксама прагучалі рэкамендацыі аб бяспечных паводзінах непаўналетніх у інтэрнэце.

Іна НІЧЫПАРОВІЧ,
сацыяльны педагог сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

15 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

19 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago