Здаровы я — здаровая краіна
Гэта выслоўе даўно стала дэвізам і назвай традыцыйнага раённага турысцкага злёту для працоўнай моладзі, які праходзіць ва ўрочышчы Рыбакі. Сёлета ён быў прымеркаваны да Года моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Удзел у спаборніцтвах прынялі 16 каманд, якія прадстаўлялі гаспадаркі, прадпрыемствы і арганізацыі Дзятлаўшчыны. Мерапрыемства адкрыў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта
Квітнейце, родныя Беларусь і Дзятлаўшчына!
3 ліпеня жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі адразу два святы — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзе Дзятлаўскага раёна. З адметнымі датамі дзятлаўчан прыехалі павіншаваць памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці С. В. Раўнейка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. П. Паўлоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Як пазбегнуць сонечнага ўдару
На пытанне адказвае раённы тэрапеўт Алена Куцко: — Сонечнаму ўдару спрыяе працяглае знаходжанне на сонцы. У такіх умовах чалавек можа перагрэцца, страціць вялікую колькасць вільгаці. А вось цеплавы ўдар выклікаюць высокая вільготнасць паветра, працяглае знаходжанне ў скураным, сінтэтычным адзенні, доўгачасовыя прагулкі. Менавіта таму варта пазбягаць знаходзіцца пад адкрытым сонцам, асабліва
Магазін на колах
З кожным годам колькасць сельскіх жыхароў няўхільна змяншаецца. І там, дзе калісьці стаялі сельмагі, сёння застаюцца толькі шыльды з раскладам работы аўтамагазіна. Наколькі эфектыўная і патрэбная людзям праца “аўталаўкі”, спытаем у саміх вяскоўцаў, для чаго завітаем у вёску Труханавічы нашага раёна. Мясцовыя жыхары цэлым сходам сустракаюць у прызначаным
4 ліпеня – Дзень кааперацыі
У першую суботу ліпеня адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі спажывецкай кааперацыі. Для Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства гэта добрая нагода адзначыць лепшых у сваёй прафесіі, уручыць заслужаныя ўзнагароды. Напярэдадні свята кааператараў пазнаёмімся з некаторымі з іх. ІРЫНА КАСКО – ураджэнка Дзятлаўшчыны, усё сваё жыццё прысвяціла спажывецкай кааперацыі раёна. Апошнія тры
У Дзятлаве адкрыўся “Еўраопт” (фота)
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь было прымеркавана ўрачыстае адкрыццё ў Дзятлаве магазіна “Еўраопт”, якое адбылося 30 чэрвеня. Гэта 37-ы магазін гандлёвай сеткі “Еўрагандаль” на Гродзеншчыне і 335-ы – у Беларусі. “Еўраопт++”, які пачаў працаваць у Дзятлаве насупраць аўтавакзала, мае плошчу больш за 2200 квадратных метраў (806 з іх – гандлёвая),
Стогадовы юбіляр
1 ліпеня адзначыў свой стогадовы юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Андрэевіч Дзікалаў. Павіншаваць яго са знамянальнай датай прыйшлі прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, раённага савета ветэранаў, Цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва, раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ, работнікі культуры, дзятлаўскія школьнікі. Першым юбіляра павітаў старшыня
Дзень Жукоўшчынскага сельсавета
Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося ў Жукоўшчынскім сельскім савеце. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў, ідэалагічныя работнікі СВК З сацыяльна-эканамічным становішчам
Упрыгажэнні ў стылі канзашы
Для Наталлі Манчук хобі з’яўляецца канзашы. Гэтае майстэрства, гісторыя якога пачынаецца ў Японіі, для дзятлаўскай майстрыцы стала заняткам для душы, дало магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял. Ён рэалізоўваецца не толькі ў стылі канзашы, але і ў вырабе модных капялюшыкаў, аксэсуараў для вопраткі. У ліку матэрыялаў, з якімі працуе Наталля і
Усё пачынаецца з сям’і
Хтосьці, жартуючы, сказаў, што чалавеку важна нарадзіцца ў патрэбны час у патрэбнай сям’і. Наша калега падгадала і час, і сям’ю. Яе бацькі — настаўнікі. Няўжо у дзяцей акцёраў і педагогаў няма шанцаў на іншы выбар? Аказваецца, у спадчыну могуць перадавацца не толькі хваробы, але і прафесіі, як гэта здарылася з