Цёплае надвор’е, што ўстанавілася на тэрыторыі нашай краіны, “гонiць” людзей да вадаёмаў. Фіксуюцца першыя трагiчныя выпадкi ля “вялiкай” вады.

Як паведамiў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД Уладзімір Баравік, у першыя выхадныя лета ў рэках i вадасховiшчах вобласці патанулі два чалавекі. Так, у возеры ў Гродзенскім раёне ахвярай вады стаў 45-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Варта адзначыць, што вадаём, дзе адбылася гібель, прызначаны для гадоўлі рыбы, а не для купання. У Ваўкавыску ў рацэ Россь знойдзены труп мясцовага жыхара, 1977 года нараджэння. На дадзены момант прычына гібелі ўстанаўліваецца.

Спецыялiсты ў чарговы раз папярэджваюць, што людзi гiнуць у непадрыхтаваных для купання месцах. У ахоўнай зоне выратавальных станцый i пастоў АСВОД трагiчных выпадкаў атрымліваецца пазбегнуць. Беражыце сябе i сваiх дзяцей!

І. КАМАРОВА

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации