Нядаўна доктар-эндакрынолаг Дзятлаўскай ЦРБ Інэса Гусева правяла «Прамую тэлефонную лінію» і пракансультавала ўсіх, хто цікавіўся здароўем шчытападобнай залозы, дала адказы на наступныя пытанні.
– Як можна западозрыць парушэнне функцый шчытавідкі?
– Гармоны шчытападобнай залозы падтрымліваюць асноўны энергетычны абмен арганізма. Пры павышанай або зніжанай функцыі шчытападобнай залозы назіраюцца змяненні агульнага стану чалавека. Напрыклад, пры зніжанай функцыі могуць быць слабасць, рэзкая прыбаўка ў масе цела, ацёчнасць, пагаршэнне памяці, сухасць скуры, зніжэнне артэрыяльнага ціску.
– Ці можна для прафілактыкі захворванняў шчытападобнай залозы піць мінеральную ваду, у якой прысутнічае ёд?
– Мінеральную ваду піць карысна пры многіх захворваннях. Існуюць воды з ёдам, але невядома, якая там колькасць гэтага элемента, таму лепш іх не ўжываць.
– Ці лічыцца павелічэнне шчытавідкі небяспечным?
– Павелічэнне шчытападобнай залозы – паталагічны працэс парушэння выпрацоўкі гармонаў. Калі не прымаць ніякіх мераў для лячэння, магчыма ўпадзенне чалавека ў каматозны стан, і нават смяротны зыход.
Таксама павелічэнне залозы можа быць небяспечнае ў перыяд цяжарнасці, таму што дэфіцыт або лішак гармонаў негатыўна ўплывае на будучую маці і яе дзіця.
– Якая прафілактыка захворванняў шчытападобнай залозы?
– Ужыванне ёдаванай паваранай солі і харчовых дабавак, якія ўтрымліваюць ёд, з’яўляецца асноўным спосабам прафілактыкі ёдадэфіцытных захворванняў. У меню павінны ўваходзіць морапрадукты, збожжавыя прадукты, садавіна, агародніна, вітаміны і мінералы. Здаровы лад жыцця, захаванне рэжыму дня, правільнае харчаванне, рэгулярныя агляды ў доктара – асноўныя складнікі здароўя шчытападобнай залозы.
Юлія БАКУНОВІЧ
С 24 по 25 сентября в Гродно прошли открытые соревнования Гродненской области по легкой атлетике,…
В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием автомобилей…
Дзятлаўшчына – гэта ўнікальны куток Беларусі, дзе на стыку эпох, культур і канфесій кавалася непаўторная…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы…
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…