Categories: Падзеі

Асцярожна! Газаправод высокага ціску!

Філіял “Слонімскае ўпраўленне магістральных газаправодаў” ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” (далей — філіял “Слонімскае УМГ”) эксплуатуе магістральныя газаправоды і газаправоды-адводы, якія праходзяць па 13 раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, з рабочым ціскам 5,4 МПа і 8,3 МПа.

На мясцовасці траса магістральнага газаправода абазначана жоўтымі апазнавальнымі слупамі з інфармацыйнымі таблічкамі вышынёй 1,5-2 метры ад паверхні зямлі. Апазнавальныя слупы ўстаноўлены на восі трубаправода ў межах бачнасці, на вуглах паваротаў газаправода, а таксама ў месцах перасячэння з аўтамабільнымі дарогамі і чыгункай, з іншымі надземнымі і падземнымі камунікацыямі.

Матэрыялы, якія ўтрымліваюць даныя аб фактычным палажэнні газаправода і кабеляў тэхналагічнай сувязі (выканаўчая здымка), прывязка зонаў мінімальных адлегласцяў і камунікацый і аб’ектаў, якія ўваходзяць у іх склад, нанесены на раённыя карты землекарыстання. Філіял “Слонімскае УМГ” прадастаўляе звесткі аб месцазнаходжанні газаправодаў і кабеляў тэхналагічнай сувязі зацікаўленым прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам па іх просьбах.

Механічныя пашкоджанні газаправода высокага ціску суправаджаюцца моцнымі выбухамі і пажарамі і прыводзяць да доўгага спынення падачы газу.

Для забеспячэння бяспечных умоваў эксплуатацыі газаправодаў Правіламі аховы магістральных трубаправодаў (пастанова Савета Міністраў РБ №584 ад 11.04.1998 г.) устаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе ўчастка зямлі, абмежаванага ўмоўнымі лініямі, якія праходзяць за 50 метраў ад восі трубаправода з кожнага боку.

Да ўвагі кіраўнікоў КСУП, лясгасаў, лясніцтваў, прадпрыемстваў, арганізацый, установаў і насельніцтва!
* Любыя работы і дзеянні, якія праводзяцца ў ахоўнай зоне магістральнага газаправода, акрамя сельскагаспадарчых работ, выконваюцца толькі пры наяўнасці пісьмовага дазволу філіяла “Слонімскае УМГ”.
* Палявыя сельскагаспадарчыя работы ў ахоўнай зоне магістральнага газаправода праводзяцца землеўладальнікамі і землекарыстальнікамі з папярэднім паведамленнем у філіял “Слонімскае УМГ” аб іх пачатку.

Работнікі філіяла “Слонімскае УМГ” ажыццяўляюць рэгулярны кантроль за станам ахоўнай зоны. Двойчы ў год філіял “Слонімскае УМГ” паведамляе землекарыстальнікам і арганізацыям аб мерах бяспекі і парадку выканання работ у ахоўных зонах газаправода.

Органы выканаўчай улады і службовыя асобы, грамадзяне, вінаватыя ў будаўніцтве збудаванняў, будынкаў без захавання бяспечных адлегласцяў да аб’ектаў сістэмаў газазабеспячэння (СНіП 2.05.06-85) або ў іх наўмысным блакіраванні ці пашкоджанні, іншых незаконных дзеяннях, якія парушаюць бесперабойную і бяспечную работу аб’ектаў сістэм газазабеспячэння, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У выпадку выяўлення пашкоджання трубаправода, запорнай арматуры, апазнавальных слупоў, несанкцыянаваных работ у ахоўнай зоне, уцечкі газу неабходна неадкладна паведаміць аб гэтым у філіял “Слонімскае УМГ” па тэлефонах: (8-01562) 5-99-75, 5-13-27; (8-029)3525406 (Velcom) і па магчымасці прыняць меры па забеспячэнні аховы аварыйнага ўчастка для папярэджання доступу ў ахоўную зону людзей і транспартных сродкаў.

Для атрымання пісьмовага дазволу на выкананне работ у ахоўнай зоне газаправода, узгаднення будаўніцтва, атрымання звестак аб месцазнаходжанні газаправода неабходна звяртацца ў філіял “Слонімскае УМГ” па адрасе: 231800, Гродзенская вобласць, г. Слонім, Гродзенская шаша, тэлефоны: (8-01562)5-12-84, 7-23-41; (8-029)6856507, 3354427 (Velcom).

Адміністрацыя філіяла “Слонімскае УМГ”

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

6 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

8 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

8 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago