Categories: Падзеі

«Асаблівым» дзецям — асаблівая ўвага

18 кастрычніка ў гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў абласны семінар кіраўнікоў сацыяльна-педагагічных цэнтраў, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі па тэме «Арганізацыя сістэмнага ўзаемадзеяння сацыяльна-педагагічных цэнтраў і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучаня і рэабілітацыі па суправаджэнні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Шукалі эфектыўныя шляхі ўзаемадзеяння спецыялістаў названых службаў.

Метадыст Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Сяргей Чарныш акрэсліў накірункі ў рабоце над праблемай.

Як увогуле развіваецца сістэма адукацыі Дзятлаўскага раёна прысутным расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус. Яна зазначыла, што ва ўстановах адукацыі раёна ствараюцца ўмовы для атрымання адукацыі для ўсіх. На Дзятлаўшчыне функцыянуюць Дзіцячы дом сямейнага тыпу, 10 прыёмных, 19 апякунскіх сем’яў. Прафесія настаўніка карыстаецца папулярнасцю: сёлета 39 выпускнікоў паступілі на педагагічныя спецыяльнасці. Працаваць у раён прыехалі 40 маладых педагогаў. Ёсць патрэба ў настаўніках замежнай мовы, сацыяльных педагогах, педагогах-псіхолагах, іншыя вакансіі закрыты.

Спецадукацыяй ахоплены 100% дзяцей, якія маюць у ёй патрэбу. Эфектыўнасць аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі складае 56,7%. На базе раёна ажыццяўляецца эксперыментальны праект па інклюзіўнай адукацыі. У поўным аб’ёме рэалізоўваюцца сацыяльныя гарантыі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Уладкаванне такіх дзяцей на сямейныя формы выхавання за 9 месяцаў гэтага года склала 100%.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Чайкоўская пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з арганізацыйна-кіраўнічай дзейнасцю аддзела па суправаджэнні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

— Адзначаецца тэндэнцыя росту колькасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, інваліднасцю. Яны часта трапляюць у складаную жыццёвую сітуацыю. На Дзятлаўшчыне 142 непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, 28 з іх маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця (20 атрымліваюць карэкцыйна-педагагічную дапамогу, 8 — вучацца па спецыяльнай адукацыйнай праграме). Маючымі патрэбу ў дзяржабароне сёлета прызнаны 15 дзяцей з 9 сем’яў, у тым ліку 2, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця.

У раёне выкарыстоўваюцца розныя формы ўладкавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржабароне. Цяпер у замяшчальных сем’ях гадуюцца 7 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Прыняты меры па забеспячэнні пераемнасці ў арганізацыі адукацыйнага працэсу менавіта для дзяцей з асаблівасцямі, якія прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржабароне. З бацькамі адабраных асаблівых дзяцей таксама працуюць спецыялісты службаў. За апошнія 3 гады 66,7% такіх дзяцей былі вернуты ў біялагічныя сем’і.

Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ала Жэгалік расказала, як на Дзятлаўшчыне рэалізоўваецца комплексны падыход у арганізацыі сацыяльна-педагагічнай і псіхолага-педагагічнай рэабілітацыі непаўналетніх, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Для большай нагляднасці была паказана відэастужка «Адзін дзень з жыцця выхаванцаў сацыяльнага прытулка СПЦ горада Дзятлава».

Як наладжана ўзаемадзеянне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і сацыяльна-педагагічнага цэнтра па псіхолага-педагагічным суправаджэнні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, удзельнікі семінара даведаліся з выступлення дырэктара цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Галіны Емяльянчык. Выхаванцы цэнтра разам з валанцёрамі гімназіі №1 горада Дзятлава падрыхтавалі невялікую музычную праграму, каб паказаць, што яны ўмеюць.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дзяржаўнага Лідскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Марына Пятроўская падзялілася вопытам узаемадзеяння спецыялістаў сацыяльна-педагагічных цэнтраў і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў пытаннях псіхолага-педагагічнай падтрымкі і суправаджэння замяшчальных сем’яў, якія гадуюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Вопытам работы па рэалізацыі міжнародных праектаў — ПРААН і Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» — дзялілася дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна Ірына Чыгрына.

Скончўся семінар наведваннем сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава і Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago