Выстава з такой назвай 3 снежня ў Дзень інвалідаў адкрылася ў адной з залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і будзе працаваць да 17 снежня.



Аўтары работ, выкананых у стылях выцінанкі і ніткаграфіі, выхаванцы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а падтрымлівалі іх у творчым працэсе педагогі і бацькі.

– Адзін з прыярытэтных напрамкаў сістэмы адукацыі Беларусі – гэта рэалізацыя прынцыпу інклюзіі, калі кожнае дзіця, у тым ліку з інваліднасцю, мае права на адукацыю, развіццё, рэалізацыю творчых здольнасцяў, – павітаў удзельнікаў мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Сёння забяспечана даступнасць усіх установаў адукацыі для атрымання варыятыўных адукацыйных і карэкцыйных паслуг з улікам стану здароўя дзяцей. На Дзятлаўшчыне шмат зроблена для арганізацыі даступнага асяроддзя і ўключэння асаблівых дзяцей у агульную сістэму адукацыі, штогод праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы. У бягучую сямідзёнку ў рамках акцыі “Свет дабра”, прысвечанай Міжнароднаму дню інвалідаў праводзіцца Тыдзень інклюзіі, кожнае мерапрыемства якога – унікальнае, і гэта выстава – пацвярджэнне таму.

Асаблівым мастакам Аляксандр Станіслававіч пажадаў здароўя, натхнення і поспехаў.

Дырэктар Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР Марына Гуговіч расказала аб рабоце ўстановы і дасягненнях выхаванцаў, сярод якіх перамогі ў рэспубліканскім фестывалі “Вясёлкавы карагод”, прызавыя дыпломы ў штогадовых раённых фестывалях “Няхай заўжды будзе сонца”, “Стартуем разам”. Яна пажадала, каб часцінка цяпла, укладзеная ў карціны асаблівых аўтараў, сагравала ўсіх наведвальнікаў экспазіцыі.

Дырэктар музея Вераніка Паўлоўская падзякавала аддзелу адукацыі і ўсім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы выставы за магчымасць паказаць, што ў раёне ёсць дзеці, якія праз свой унутраны свет дапамагаюць іншым станавіцца дабрэйшымі і лепшымі.

Пасля цёплага знаёмства з аўтарамі, сярод якіх Лізавета Карэцкая, Анастасія Цяцерына, Арцём Кашчук, прысутныя змаглі пазнаёміцца і з выставай, акунуцца ў свет яркіх фарбаў і фантазій.








Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае