17 верасня наша краіна будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Што для дзятлаўчан значыць гэтае свята і які сэнс яны ўкладаюць у яго папулярызацыю?
Адказвае дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Марына Сербін:
– Наш народ, які прайшоў мноства выпрабаванняў, як ніхто іншы цэніць мірнае неба, упэўненасць у будучыню і незалежнасць сваёй краіны. Дзень народнага адзінства сімвалізуе ідэю нацыянальнай згоды і згуртаванасць грамадства, у якім усе мы, грамадзяне Беларусі, з’яўляемся адным народам, з агульным гістарычным мінулым і агульнай будучыняй.
У нашай цудоўнай краіне жывуць прадстаўнікі розный нацыянальнасцей, але ўсе мы – адзін народ. Давайце памятаць аб гэтым і ганарыцца сваёй Радзімай!
Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод