Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правёў інфармацыйны дзень “Наркаманія: крок у нікуды” для навучэнцаў 5-х класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Асноўнымі пытаннямі круглага стала “Увага, наркаманія!” сталі: хто і як уцягвае моладзь у наркатычны абарот, якія прычыны наркаманіі, як супрацьстаяць тым, хто прапануе паспрабаваць псіхаактыўныя рэчывы, залежнасць чалавека ад наркотыкаў, распад асобы ў выніку іх ужывання.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел інструктар-валеолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Юрэня.

Таксама дзеці азнаёміліся з відэаролікам “Як дзейнічаюць наркотыкі?”. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі правяла агляд літаратуры па тэме.

Аляксандра ЖАЛЯЗОЎСКАЯ,

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#библиотека

Похожие публикации