На ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Жыхары Дзятлаўшчыны актыўна дзеляцца думкамі наконт новых палажэнняў галоўнага дакумента.
Начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна лейтэнант Артур Мелікян:
– Па-першае, хачу сказаць, што выклікаюць пачуццё павагі тыя, хто займаецца падрыхтоўкай змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, сістэматызуе прапановы ад жыхароў краіны. Гэта работа патрабуе вялікай уседлівасці і адказнасці, таму што Асноўны Закон нашай дзяржавы – гэта “компас”, кірункаў якога мы прытрымліваемся ў нашым жыцці, працы, вучобе. Я падтрымліваю і лічу правільнымі папраўкі, якія прапануецца ўнесці ў раздзел “Прэзідэнт. Парламент. Урад. Суд”.
Напрыклад, для кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта рэкамендуецца ўстанавіць больш высокі ўзроставы цэнз – 40 гадоў, пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі. Прэзідэнтам павінен быць чалавек дасведчаны, разважлівы, з устоянымі поглядамі, валявы, здольны прыняць дакладнае рашэнне ў любой сітуацыі. Усё ж такі груз адказнасці ў рабоце кіраўніка дзяржавы, які не мае права на памылку, вельмі вялікі.
Думаю, з дапамогай Канстытуцыі можна зрабіць абавязкам кожнага грамадзяніна праяўленне патрыятызму, грамадзянскай актыўнасці і беражлівага захоўвання гістарычнай праўды.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…
На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…
Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…
У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…
В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…