Артэрыяльная гіпертэнзія сустракаецца як у дарослых, так і ў падлеткаў.

У падлеткаў асноўным сімптомам павышанага ціску з’яўляецца галаўны боль. Не спяшайцеся ў такім выпадку даваць абязбольвальны прэпарат. Трэба памераць ціск, пры гэтым памятаць, што ў дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў свае нормы ціску, і яны залежаць ад полу, узросту і вагі.

Памятайце, што ўначы паказчыкі ціску на 10–20% ніжэйшыя, чым удзень. Але ў любым выпадку паказчыкі не павінны перавышаць 140/90. Праўшы вымяраюць ціск на левай руцэ, ляўшы – на правай.

Мераць ціск трэба не менш за два разы і вывесці сярэдні паказчык. Паміж замерамі павінна прайсці некалькі хвілін. Першы паказчык, як правіла, у 90% людзей крыху завышаны. Перад вымярэннем ціску пажадана наведаць прыбіральню, бо перапоўнены мачавы пузыр можа ўплываць на паказчык. Таксама пажадана не ўжываць спіртное, не курыць і не піць каву. У час вымярэння нельга размаўляць, скрыжоўваць ногі. Трэба сесці і пастарацца расслабіцца. Манжэта павінна знаходзіцца на руцэ на ўзроўні сэрца. Пры гэтым рука павінна быць сагнутая пад вуглом 90 градусаў, прычым абавязкова ляжаць.

 

Алена ЯКУБОЎСКАЯ, доктар-неўролаг Дзятлаўскай ЦРБ.
Наталля ЮРЭНЯ, валеолаг Дзятлаўскага РайЦГЭ 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации