У Дзятлаве на базе сярэдняй школы № 1 і стадыёна “Колас” прайшоў раённы этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Арляня”.

У ім прынялі ўдзел дзевяць каманд школ раёна.

– Поспехаў, сумленнай барацьбы, няхай пераможа наймацнейшы, – перад пачаткам спаборніцтваў пажадаў “арлянятам” ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.

Навучэнцам у рамках ваенізаванай эстафеты “Час каманды” неабходна было як можна хутчэй справіцца з комплексам задач: кінуць гранаты, паказаць веды па медыцынскай падрыхтоўцы, перанесці сваіх “хворых” таварышаў на насілках, сабраць рэчавы мяшок і разабраць аўтамат. У ваенна-спартыўным конкурсе “Мужнасць! Адвага! Гонар!” хлопцы і дзяўчаты выконвалі сілавыя практыкаванні. Таксама ўдзельнікі “Арляняці” стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, дэманстравалі страявую падрыхтоўку, адказвалі на пытанні ў інтэлектуальным квіз-турніры “Памятаем аб мінулым, ганарымся сучасным, думаем пра будучыню!”. На ваенна-патрыятычную гульню навучэнцы падрыхтавалі відэапрывітанні “Час моладзі”, намалявалі баявыя лісткі – усё гэта ацэньвала кампетэнтнае журы.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации