Архівісты Расіі і Беларусі будуць супрацоўнічаць па рэалізацыі праектаў аб гісторыі Другой сусветнай вайны. Пра гэта на сустрэчы кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных установаў Беларусі і Расіі ў Гродне паведаміў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі Уладзімір Адамушка. Архівы рэалізуюць шэраг праектаў, мэтай якіх з’яўляецца зрабіць даступнымі факты аб вайне карыстальнікам дзвюх краін.

Найбольш маштабным праектам з’яўляецца стварэнне ў бягучым годзе ваеннымі архівамі Расіі базы дадзеных “Памяць народа” (партал на базе ўжо існуючых праектаў Мінабароны РФ — “Мемарыял” і “Подзвіг народа”) з найбуйнейшай у свеце базай дадзеных аб Вялікай Айчыннай вайне. База выкладзена ў інтэрнэт і цалкам даступная. Людзі могуць ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку чалавека, які іх цікавіць і атрымаць усю інфармацыю. Таксама база папаўняецца звесткамі аб месцах пахаванняў. Абсалютная большасць воінскіх пахаванняў пашпартызавана, дзякуючы гэтаму і выкарыстанню картаў у інтэрнэце людзі змогуць убачыць дакладнае месца, дзе пахаваны іх дзяды і прадзеды.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации