У раёне завершана рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц да работы ў асенне-зімовы перыяд 2025-2026 гадоў.

Органам Дзяржэнергагазнагляду на тэрыторыі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна зарэгістравана 46 пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц і 124 пашпарты гатоўнасці спажыўцоў, праведзена больш за 520 абследаванняў электра- і цеплаўстановак.

У ходзе падрыхтоўкі аб’ектаў энергетыкі жыллёва-камунальнай гаспадаркі да ўстойлівай работы ў асенне-зімовы перыяд асаблівая ўвага надавалася якасці работ па тэхнічным абслугоўванні, рамонце і замене электра- і цеплаўстановак, трубаправодаў цеплавых сетак, унутраных сістэм цепласпажывання, тэхнічнаму стану ўнутраных і знешніх інжынерных камунікацый, прыбораў уліку, сістэм аўтаматычнага  рэгулявання параметраў цепланосьбіта ў сістэмах ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Аналіз арганізацый паказаў, што ў асобных выпадках праводзілася няякасная работа па падрыхтоўцы аб’ектаў да асенне-зімовага перыяду, у выніку чаго парушаліся ўстаноўленыя тэрміны рэгістрацыі гатоўнасці.

На падставе рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта № 135р ад 26 верасня “Аб уключэнні сістэм ацяплення” на тэрыторыі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна з 26 верасня 2025 года праводзяцца работы па ўключэнні сістэмы ацяплення ў наступнай чарговасці:

– дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, бібліятэкі, гасцініцы;

– жыллёвы фонд, інтэрнаты, установы адукацыі (за выключэннем дзіцячых дашкольных, школьных устаноў), лазні;

– грамадскія і адміністрацыйныя будынкі;

– прамысловыя і іншыя арганізацыі.

Пры гэтым выхад на гідраўлічны рэжым работы і водпуску цеплавой энергіі ў адпаведнасці з тэмпературным графікам для жыллёвага фонду ажыццяўляюцца на працягу 10 каляндарных дзён з моманту ўключэння ацяплення, таму ў гэты перыяд магчымы перабоі з цеплазабеспячэннем.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з апёкамі і траўмамі, ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

– спускацца ў адкрытыя цеплавыя камеры, калодзежы, каналы;

– спускацца і пераходзіць у неабсталяваных месцах траншэі, каналы, дзе вядуцца работы па пракладцы, рамонце цеплавых сетак;

– набліжацца да прамыінаў, утвораных у месцах прамываў трубаправодаў, бліжэй чым на 5 метраў;

– дакранацца да трубаправодаў пары і гарачай вады. Неабходна памятаць, што тэмпература гарачай вады можа дасягаць 150 градусаў цэльсія, а пары – 300;

– хадзіць па трубаправодах;

– пералазіць праз наземныя трубаправоды ў месцах, не абсталяваных пераходнымі масткамі;

– знаходзіцца блізка ад запорнай, рэгулюючай і ахоўнай арматуры фланцавых злучэнняў трубаправодаў;

– круціць засаўкі, вентылі, краны на любых трубаправодах;

– уваходзіць у памяшканні цеплавых пунктаў, кацельняў;

– набліжацца да месцаў правядзення рамонту, замены цеплавых сетак.

Памятайце, што невыкананне правілаў цеплабяспекі можа прывесці да непапраўных наступстваў.

Таццяна ГЛУБОКАЯ,
інспектар энергагазінспекцыі, дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации