Categories: Падзеі

Анонс мерапрыемстваў па Гродзенскай вобласці

Канцэрт сімфанічнага аркестра

31 кастрычніка ў 19 гадзін на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра ў рамках праекта «Саюзная дзяржава — маладым талентам 21 стагоддзя» адбудзецца канцэрт Моладзевага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра.

Арганы Еўропы ў Гродне

3 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы ў 19 гадзін пройдзе трэцяе Міжнароднае свята арганнай музыкі «Арганы Еўропы гучаць у Гродне». У праграме — выступленне майстра арганнага майстэрства з Японіі Х. Інаўэ.

Дзень памяці Рэвалюцыі

4 лістапада ў 16 гадзін у Гродзенскім абласным драматычным тэатры пройдзе урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Гонар і годнасць

4 лістапада ў Музеі гісторыі рэлігіі горада Гродна пройдзе ўрачыстае адкрыццё выставы Тракайскага гістарычнага музея «Гонар і годнасць».

Песня пра долю

5 лістапада ў 19 гадзін на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра да 75-годззя Уладзіміра Мулявіна адбудзецца рок-опера «Песня пра долю». Галоўныя вакальныя партыі выканаюць Пётр Ялфімаў і Ян Жанчак.

Згукі бацткаўшчыны

Раённае свята пад такой назвай пройдзе 5 лістапада ў Лідзе.

У 15 гадзін у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пройдзе трэці этап свята «Вялікая вясельніца».

У праграме — абрад «Вяселле», выступленне фальклорных калектываў «Ігнаткаўскія весялухі», «Суседзі», частаванне беларускімі нацыянальнымі стравамі ад жаніха і нявесты, выстава-продаж вырабаў народных рамёстваў, этна-блок «Скачуць сёння да зары польку нават камары».

Абласныя «Дажынкі-2016».

Пройдуць 18 лістапада ў гарадскім пасёлку Воранава. Пачатак у 9 гадзін. Будуць працаваць выстава-кірмаш харчова-прамысловых тавараў Гродзенскай вобласці, выстава-ярмарка сельскагаспадарчай прадукцыі, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выстава тэматычных сельскагаспадарчых падворкаў раёнаў Гродзенскай вобласці, прэзентацыя прамысловага патэнцыяла Воранаўскага раёна.

Аўтэнтычныя і фальклорныя калектывы прадэманструюць шэраг абрадавых праграмаў, госці мерапрыемства змогуць паўдзельнічаць у беларускіх гульнях і кірмашовых атракцыёнах, наведаць майстар-класы.
Сімвалам абласных дажынак у Воранаве стане вялікі сноп вышынёй да 4 метраў, зроблены з каласкоў, сабраных з усіх палёў Гродзенскай вобласці.

У час свята адбудзецца ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі парка, дзе будзе прадстаўлена алея скульптураў з дрэва сельскагаспадарчай тэматыкі.

На розных пляцоўках будуць праходзіць конкурсы на лепшы каравай, на лепшы тэматычны падворак, спартакіяда «Залаты колас».

Жадаючыя таксама змогуць палятаць на верталёце, сфатаграфавацца з роставымі лялькамі, пабачыць на галоўнай сцэне зорак беларускай эстрады.

На свята прыедуць госці з розных куткоў нашай краіны , а таксама з гарадоў пабрацімаў з Польшчы, Літвы, Расіі.
Завершыць свята феерверк.

Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 минуты ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

12 минут ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago