Андрэй Садоўскі: “Што адбываецца з нашымі суседзямі?”

На працягу некалькіх дзён па беларускім тэлебачанні, у інтэрнэце і друкаваных сродках масавай інфармацыі актыўна абмяркоўваецца шакіруючая тэма – расправы польскіх салдат над бежанцамі на польска-беларускай граніцы.

Са слоў Эміля Чэчка, які папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, ён збег з польскай арміі, каб не выконваць злачынных загадаў камандзіраў.

Праваабарончыя еўрапейскія арганізацыі на гэты конт пакуль маўчаць, затое актыўна сваю пазіцыю выказваюць нераўнадушныя беларусы.

Андрэй Садоўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта:

– Клопат пра людзей, сацыяльна арыентаваная палітыка – гэта прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ў Беларусі на працягу ўсяго перыяду яе незалежнасці. Органы ўлады, як мясцовыя і абласныя, так і рэспубліканскія, прыкладаюць усе намаганні, каб грамадзянам нашай краіны жылося камфортна і бяспечна.

Нацыянальнымі рысамі характару беларусаў з’яўляюцца добразычлівасць, спагада, міласэрнасць. Таму наш народ і наш Прэзідэнт не змаглі застацца раўнадушнымі да праблемаў бежанцаў на беларускай граніцы з краінамі Еўрасаюза і Польшчай у прыватнасці. Хоць нічога і не абяцалі, у адрозненне ад Германіі, але мы сагрэлі, накармілі гэтых людзей, прадаставілі ім часовае месца пражывання, пастаянна аказваем медыцынскую і псіхалагічную дапамогі.

А што адбываецца з нашымі суседзямі? Асаблівым шокам для Беларусі стала адчуць на сабе “добрасуседства” Польшчы і ўбачыць сапраўдны “твар” гэтай еўрапейскай дзяржавы, якая нібыта прытрымліваецца Канвенцыі аб правах чалавека, а сама, у лепшым выпадку, “выпіхвае” на беларускую тэрыторыю бежанцаў, у горшым, у адносінах да іх адбываюцца тыя злачынствы, пра якія заявіў Эміль Чэчка.

Калі гэта не так, калі мы памыляемся, то чаму маўчаць еўрапейскія праваабарончыя інстытуты? Дзе іх спецыялісты ў галіне абароны правоў чалавека? Чаму не праводзіцца спецыяльнае расследаванне на граніцы Польшчы і Беларусі? Сёння гэтыя пытанні задаю сабе не толькі я, але і кожны грамадзянін нашай міралюбівай краіны.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

12 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

13 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

14 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago