Андрэй Гецэвіч: “Энергія і прадукты харчавання – вось сапраўдная каштоўнасць і стратэгічны рэсурс, рэальная незалежнасць”

У нашай краіне сфарміравалася моцнае экспертнае асяроддзе, сталі папулярнымі тэле- і інтэрнэт-выступленні аналітыкаў.

Цяпер і ў рэгіянальнай прэсы з’явілася магчымасць задаць хвалюючыя пытанні спецыялістам.

На адно з іх ад рэдакцыі газеты “Перамога” адказаў кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Гецэвіч.

Пытанне: краіны Захаду, у тым ліку бліжняга замежжа, такія як Літва і Латвія, сутыкнуліся з ростам цэн на энергарэсурсы і прадукты харчавання. Беларусы асцерагаюцца, што знешняя інфляцыя і санкцыі акажуць уплыў на нашу эканоміку, таму часта простыя абывацелі імкнуцца закупіцца ў запас. На ваш погляд, ці абгрунтаваны такія паводзіны, якія рычагі выкарыстоўвае дзяржава, каб абараніць спажыўца? Як доўга можа ажыццяўляцца пераарыентацыя эканомікі? Якія плюсы ад гэтага працэсу мы бачым ужо цяпер і чакаем у бліжэйшай перспектыве?

Андрэй Гецэвіч: 

– Абвастрэнне эканамічных праблем на фоне знешнепалітычнай сітуацыі ў рэгіёне паказала два цікавыя моманты, напрыклад, Літва і Латвія сутыкнуліся з энергетычным і харчовым крызісамі. Пры гэтым апошнія дзесяцігоддзі яны стваралі яго самі – адмова ад атамнай энергетыкі праз закрыццё Ігналінскай АЭС, заахвочванне ў фактычнай ліквідацыі сельскай гаспадаркі ўзамен на фінансавую падтрымку ў рамках ЕС. Як паказалі апошнія гады, карміць насельніцтва грашыма або выпрацоўваць з іх электраэнергію не атрымалася.

Рэальная энергія і прадукты харчавання – вось сапраўдная каштоўнасць і стратэгічны рэсурс, рэальная незалежнасць. Сёння Беларусь аказалася больш падрыхтаванай да сітуацыі, чым краіны-суседзі, у сілу, перш за ўсё, больш прагматычнага падыходу да такіх аспектаў нацыянальнай бяспекі, як энергетыка і харчаванне. Мы ўсе гэтыя гады чулі ад заходніх суседзяў аб няправільнасці развіцця ў нашай краіне сельскай гаспадаркі, крытыку будаўніцтва БелАЭС. Так, праблемныя месцы ёсць, але ёсць і вынік.

Важна на найбліжэйшую перспектыву падтрымаць узровень забеспячэння прадуктамі і не дапусціць шматразовага росту іх кошту. У гэтай сувязі Урад РБ своечасова абмяжоўвае вываз асобных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, стратэгічных рэсурсаў, і ў гэтым няма нічога страшнага. Практыка паказвае, што гэта правільнае і эканамічна абгрунтаванае рашэнне, якое выкарыстоўвалася не раз на працягу апошніх гадоў многімі краінамі свету ў перыяд пандэміі. Пераход на ўзаемаразлікі ў нацыянальных валютах з партнёрамі – гарант як захавання і развіцця ўласнага фінансавага рынку, так і зніжэння рызык знешняга ціску.

Зараз мы перажываем неабходную пераарыентацыю традыцыйных транспартна-лагістычных і таварных патокаў, якія склаліся раней. Ёсць высокая верагоднасць, што такая сітуацыя праіснуе на працягу некалькіх наступных гадоў. Разам з тым, жыццё прадаўжаецца, попыт на прадукцыю беларускага экспарту на рынках свету, перш за ўсё краін СНД, Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, сёння ёсць. Сённяшняя сітуацыя вымушае да паскарэння выбудоўвання новых лагістычных ланцужкоў, укаранення новых тэхналогій, якія дазволяць у перспектыве павялічыць аддачу прамысловасці і сельскай гаспадаркі, замацавацца на новых рынках збыту.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

13 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

13 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

14 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

14 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

15 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago