На абласным узроўні былі адзначаны людзі, якія сваёй плённай працай робяць важкі ўклад у работу рэгіёна. Ужо другі раз чалавекам года Гродзеншчыны названы трактарыст-машыніст КСУП “Хвінявічы” Анатоль Марук.

За сваю працоўную дзейнасць даўжынёй у 45 гадоў Анатоль Яўгенавіч быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Ён дастойна выканаў інтэрнацыянальны абавязак, мог прадоўжыць кар’еру афіцэрам, але выбраў працаваць на роднай зямлі. Пагутарыць з заслужаным хлебаробам можна толькі ў полі, дзе ён вядзе падрыхтоўку глебы да залужэння на сваім МТЗ-3022.

– Разам з іншымі прадстаўнікамі Дзятлаўшчыны ўдзельнічаў ва ўрачыстасцях, прысвечаных абнаўленню Дошкі гонару, – расказвае мужчына. – Быў святочны канцэрт, мяне выклікалі на абласную сцэну і ўзнагароджвалі. Прыемна не толькі за сябе, а за ўсіх аграрыяў Дзятлаўшчыны, што заўважаюць нашу працу, цэняць. Бывае, проста на поле прызджаюць прадстаўнікі кіраўніцтва, абласных прафсаюзаў.

Нашага хлебароба адзначылі высокай узнагародай за шматгадовую сумленную працу, бо ўсё сваё жыццё пасля службы ў арміі ён працаваў тут, у сельскай гаспадарцы роднага раёна і сёння ў страі. Пасля заканчэння школы-дзесяцігодкі ў Моцевічах, дзе атрымаў спецыяльнасць механізатара і вадзіцеля, ён прыйшоў у тагачасны саўгас “Парэчча” на трактар МТЗ-50. Пасля арміі ў 1982 годзе вярнуўся на сваё месца, аднак ужо вадзіцелем на машыне ГАЗ-53, пазней сумяшчаў абодва гэтыя заняткі.

Сёння Анатоль Марук – пастаянны і выніковы ўдзельнік уборачнай кампаніі, у мінулым годзе ён памяняў сваю легендарную “Ліду-1300” на новы КЗС-1218. Праз больш чым чвэрць стагоддзя помніць сваё першае жніво:

– Пачынаў таксама на новым камбайне “Дон-А”, ён быў з кандыцыянерам, як сучасны. Было больш земляў, шмат тэхнікі і працаўнікоў сяла. Не баяліся пачынаць новую справу, бо заўсёды адчувалі падтрымку вопытных механізатараў.

Сёння сам Анатоль Яўгенавіч можа перадаць вопыт маладым, абы было жаданне працаваць на зямлі.

– Дзякуючы чаму столькі гадоў застаяцеся ў складанай і такой важнай прафесіі? – пытаю ў механізатара.

– Прадаўжаю сямейную справу – некалі бацька працаваў на трактары. Раней мы з палёў не вылазілі, любоў да зямлі расла разам з намі. Таму сёння і не ўяўляю сябе на іншым месцы. Люблю Дзятлаўшчыну, родную зямлю і сельскагаспадарчую працу, якую ўмею рабіць.

У кампактным сельгаспрадпрыемстве “Хвінявічы” Анатоль Марук – важная частка дружнай каманды. Ён аднолькава ўдала працуе на трактары на перавозцы кармоў, на вясенніх і асенніх палявых работах, летам – на жніве.

– Што пажадаеце ўсім, хто працуе ў полі?

– Аграрыям – добрага надвор’я, моцнага здароўя і ўдачы ў надзённых справах. А роднаму КСУП “Хвінявічы” жадаю пабольш маладых надзейных спецыялістаў, з якімі мы ахвотна падзелімся ўсімі сакрэтамі работы ў полі. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин

administrator

Recent Posts

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…

2 часа ago

90-гадовы юбілей адзначае Ала Дактарэнка

Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…

2 часа ago

Адзіны дзень інфармавання. Дзень народнага адзінства – аднаўленне гістарычнай справядлівасці

10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…

2 часа ago

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

4 часа ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

6 часов ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

7 часов ago