Анатоль Дарожка правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

16 жніўня ў Дзятлаве прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка.

За дзве гадзіны да Анатоля Андрэевіча звярнуліся два заяўнікі: з пытаннем прыйшла жыхарка райцэнтра, наступны зварот быў  тэлефонным.

Напрыканцы старшыня абласнога дзяржкантролю расказаў, што на гэты раз хвалявала людзей:

– Прыём грамадзян на Дзятлаўшчыне праводжу не ўпершыню. Зноў упэўніўся ў тым, што органы мясцовай улады ведаюць праблемныя пытанні, працуюць над імі, выконваюць свае функцыі, таму і зваротаў было ўсяго два. Першай заяўніцы дадзены тлумачэнні, як у яе сітуацыі дзейнічаць далей.

Па тэлефоне былі ўзняты адразу тры пытанні, два з якіх знаходзяцца ў кампетэнцыі мясцовых органаў улады. Так, мы згадзіліся, што, сапраўды, трэба аказаць садзейнічанне транспартам пры выкананні сваіх працоўных функцый фельчарам ФАПа з вялікай плошчай зоны абслугоўвання. Што ж тычыцца праблемнага ўчастка дарогі, які назвала заяўніца, то пры спрыяльных умовах надвор’я ён будзе прагрэйдзіраваны і прыведзены ў здавальняючы стан. Трэцяе пытанне тычылася графіка завозу газавых балонаў насельніцтву. Яго Камітэт дзяржкантролю ўзяў пад сваю ўвагу і разгледзіць разам з кіраўніцтвам Гроднааблгаза, бо гэта праблема тычыцца не адной асобнай вёскі. Таму будзе вывучана магчымасць арганізаваць падвоз, як гэта было раней, адзін раз на тыдзень або выкарыстоўваць гнуткі графік, каб вяскоўцы не чакалі па два тыдні дастаўкі “блакітнага паліва”. Мы павінны зразумець і спажыўца. Паспрабуем знайсці агульнае рашэнне, каб пытанне было вырашана не толькі для асобнага заяўніка, а ў цэлым па вобласці.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

13 часов ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

17 часов ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

17 часов ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

19 часов ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

19 часов ago

В Гродно прибыла делегация именитых женщин Беларуси

В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…

21 час ago