Анастасія Салата ў ліку “Талентаў краіны” (+відэа)

Наша зямлячка Анастасія Салата, навучэнка Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, неаднойчы станавілася лаўрэатам і прызёрам конкурсаў розных узроўняў.

А нядаўна Насця трапіла на беларускі тэлеканал АНТ. Праграма з яе ўдзелам выйшла ў эфір 30 лістапада. Магчымасць трапіць “на блакітны экран” дзятлаўчанцы даў маштабны агульнарэспубліканскі дзіцячы тэлевізійны конкурс “Талент краіны”, чацвёрты сезон, дзе яна выступіла ў намінацыі “Інструментальнае мастацтва”.

Больш падрабязна пра ўдзел у праекце, паездку ў сталіцу і здымкі для тэлевізійнага канала расказалі матуля Анастасіі – Наталля Салата і настаўніца па класе цымбалаў Ірына Сідорчык, якая на працягу трох з паловай гадоў дапамагае дзяўчынцы пакараць музычныя алімпы.

– Мы з Анастасіяй даўно збіраліся паспрабаваць свае сілы і прыняць удзел у тэлеконкурсе “Талент краіны”, які набірае ўсё большую папулярнасць сярод гледачоў, – зазначае Ірына Сідорчык, – таму праглядвалі Інтэрнэт, але патрэбнай інфармацыі не знаходзілі літаральна да мая. Затым другі нацыянальны канал распаўсюдзіў афіцыйную інфармацыю аб новым сезоне конкурсу і запрасіў да ўдзелу ў ім таленавітую моладзь. Гэта і стала нашай пуцёўкай на кастынг праекта.

– Заяўкі падалі аж 700 юных талентаў ва ўзросце ад пяці да пятнаццаці гадоў, – уключаецца ў размову Наталля Салата. – Нягледзячы на тое, што дзеці і дзіцячыя калектывы выступалі ў чатырох намінацыях (харэаграфія, вакал, інструментальнае мастацтва, арыгінальны жанр) і дзвюх узроставых групах (старэйшай і малодшай), канкурэнцыя была вельмі сур’ёзнай, а ўмовы – строгімі.  Дзеці выходзілі выступаць адны, без мамы, таты, педагога. Іх на пляцоўку суправаджаў добразычлівы супрацоўнік тэлеканала. Варта зазначыць, што партнёры ў праекта самыя сур’ёзныя. Гэта спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, а таму не варта сумнявацца, што і журы было прафесійнае і строгае.

Анастасія справілася з выпрабаваннем і трапіла ў першы тур конкурсу. На здымкі перадачы мы ездзілі 27 кастрычніка.

– Мне вельмі спадабалася ўдзельнічаць у тэлеконкурсе “Талент краіны”, – расказвае Анастасія Салата. – На здымачнай пляцоўцы я сустрэла новых сяброў, атрымала падарункі ад Беларусбанка, Контэ, “Камсамольскай праўды”, а таксама сертыфікат у Макдональдс. Для выступлення мы з Ірынай Пятроўнай выбралі блюз Андрэя Какорына “Гавана-клуб”. Я яго паспяхова сыграла. У нас бралі інтэрв’ю, цікавіліся пра Дзятлава. Прыемна было паразмаўляць з вядомым тэлевядучым Яўгенам Булкам.

Напрыканцы нашай размовы педагог Ірына Сідорчык падкрэсліла, што з Анастасіяй Салата яны даўно актыўна працуюць. Таму паспелі пабыць у Лідзе, Гродне, Мінску, Віцебску, нават Эстоніі. Спыняцца на дасягнутым не збіраюцца, вучаць новыя праграмы і п’есы. У бліжэйшых творчых планах настаўніцы і вучаніцы – паездка на конкурс імя Канстанціна Горскага ў Ліду.

 

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко заявил о поддержке Венесуэлы и усилий правительства по возвращению на родину Президента Мадуро

 Президент Беларуси Александр Лукашенко от имени белорусского народа и себя лично поздравил исполняющую обязанности Президента…

5 часов ago

Ведае ўчастковы. На кантролі міліцыі – уборачная кампанія

Пытанне: ці выяўляюцца правапарушэнні ў час уборачнай? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук: – У…

1 день ago

Акцент – на безопасном купании

Жаркие выходные – это не только беззаботный отдых на пляже, но и время повышенной опасности.…

2 дня ago

Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша сфера дзейнасці звязана з інтарэсамі кожнага чалавека…

2 дня ago

За гранью грядки. Фотоконкурс

«Перамога» объявляет ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся профессионалов.…

2 дня ago

Дзятлаўчане праспявалі гімн разам і палюбаваліся на феерверк

Патрыятычным акордам свята Дня Незалежнасці познім вечарам стала ўжо традыцыйная для дзяржаўных свят у нашым…

2 дня ago