Categories: Падзеі

Амаль 11 тыс. навабранцаў папоўняць рады Узброеных Сіл у асенні прызыў

Сёння ва Узброеных Сілах пачалася адпраўка прызыўнікоў да месца праходжання тэрміновай ваеннай службы, амаль 11 тыс. навабранцаў да 30 лістапада папоўняць рады беларускай арміі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела Галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС Алег Пазняк.
Акрамя таго, амаль 1,5 тыс. чалавек будуць накіраваны для праходжання службы ў рэзерве, 17 чалавек замест воінскай пройдуць альтэрнатыўную службу. «Восенню гэтага года выкліку ў прызыўныя камісіі падлягала каля 80 тыс. маладых людзей. На гэты момант прынята больш за 55 тыс. рашэнняў, у тым ліку больш за 26 тыс. рашэнняў па прадастаўленні прызыўнікам адтэрміноўкі. У больш як 85 працэнтах выпадкаў адтэрміноўка прадастаўлялася для прадаўжэння адукацыі. Цяпер прызыўная кампанія ўступіла ў завяршальную фазу. Пачынаюцца адпраўкі маладога папаўнення для праходжання тэрміновай ваеннай службы ў воінскія часці», — сказаў Алег Пазняк.
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкі новага папаўнення, праходзяць у сталіцы і ва ўсіх абласных цэнтрах. У гэты дзень амаль 1,2 тыс. прызыўнікоў папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый, Мінскай ваеннай камендатуры і Кіналагічнага цэнтра УС, а таксама вучэбныя воінскія часці. У сталіцы адпраўка праходзіць на базе Мінскага гарадскога і абласнога зборных пунктаў. Сёння адсюль да месц праходжання службы паедуць каля 300 чалавек.
У мерапрыемствах удзельнічаюць прадстаўнікі Міністэрства абароны, Мінскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, родныя і блізкія прызыўнікоў.
Стоит почитать:
administrator

Recent Posts

В управлении по труду, занятости и социальной защите можно получить информацию по вопросам обучения

Положением о порядке организации обучения и трудоустройства по направлению органов по труду, занятости и социальной защите, утвержденным постановлением Совета…

20 минут ago

Дзякуй за працу, дарожнікі!

Нягледзячы на ўмовы надвор’я, яны кожны дзень старанна працуюць, каб дарогі нашага раёна заставаліся зручнымі,…

3 часа ago

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

20 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

21 час ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

21 час ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

22 часа ago