Аляксандр Жых: “Усе мае ўзнагароды – на радасць сям’і”

Дзятлаўшчына славіцца сваімі выдатнымі працаўнікамі, многія з якіх адзначаны высокімі абласнымі і рэспубліканскімі ўзнагародамі. Самай высокай ацэнкай прафесіяналізму і адданасці сваёй справе з’яўляецца медаль “За працоўныя заслугі”, якім сёлета адзначаны наш зямляк, трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазе лесу Новаяльнянскага лясніцтва Аляксандр Жых.

Шлях да яе – даўжынёй у 34 гады, за якія змянілася некалькі пакаленняў тэхнікі, падыходы да нарыхтоўкі і вывазу лесу, аднак нязменнай засталася галоўная каштоўнасць лясной галіны – чалавек працы.

Аляксандр Антонавіч расказаў, якой была работа ў лясной гаспадарцы ў тыя часы:

– Тады што было інакш. Вальшчыкі валілі лес, я пад’язджаў на трактары і траляваў яго на паляну, адкуль потым забіралі драўніну. У 2004 годзе я атрымаў прычэп МТПЛ-5-11 на базе трактара МТЗ 82.1,  каб вывозіць адсартаваныя дрэвы на прамсклад. Тады дрэвы адбіралі не па дыяметрах, а па даўжыні.

У 2020-м мужчына атрымаў новы, больш магутны, паўпрычэп ​​МТПЛ-5-11 “Тыгр” на базе трактара “Беларус”-952-3, работы таксама дадалося. Цяпер сарціроўка праводзіцца па дыяметрах і пародах.

Работы ў Аляксандра Жыха заўсёды шмат: ён працуе ў Новаяльнянскім лясніцтве і аказвае дапамогу па тралёўцы драўніны Раготнаўскаму. Абодва яны размешчаны на ўзгорыстай мясцовасці са схіламі, стромкімі ўздымамі і спускамі, таму кожны выезд патрабуе вялікага майстэрства і ўважлівасці. А калі ў лесе здараюцца бураломы, уся тэхніка і вадзіцелі працуюць да апошняга кубаметра.

– У тых, хто хоча добра зарабляць, працоўны дзень пачынаецца на досвітку, – расказвае ён. – Самае складанае – працаваць на схілах: каб утрымаць трактар з загружаным прычэпам на крутых спусках, трэба мець вопыт, ведаць мясцовасць і магчымасці тэхнікі. Надвор’е на нашу працу не ўплывае, хіба толькі навальніцы, наступствы якіх ліквідаваць даводзіцца нам: выязджаем на месца ветравалу і аператыўна вывозім драўніну. Нядаўна, напрыклад, дапамагалі справіцца з наступствамі непагоды калегам у Калінкавічах.

Аляксандр Жых нікому не давярае клопат аб сваёй тэхніцы, сам займаецца яе абслугоўваннем. Ён рыхтуе трактар ​​да рэйса, сочыць за змазкай і ўзроўнем вадкасцей, рамантуе пры неабходнасці.

Паспяховасць яго работы вымяраецца вывезенай кубатурай. У звычайныя месяцы гэта каля 1000 кубаметраў, а ў час ліквідацыі буралому, калі працуе па 12 гадзін запар, гэта лічба значна ўзрастае: нядаўна за 15 дзён ён вывез 1700 кубаметраў лесу.

– Працоўныя планы могуць мяняцца месяц ад месяца, але надзейная, добра падрыхтаваная тэхніка дазваляе з імі спраўляцца і перавыконваць, – гаворыць мужчына.

Аляксандр Жых чалавек просты, не любіць хваліцца сваімі дасягненнямі. Ён спакойна ставіцца да ўзнагарод, якіх у яго назапасілася нямала за больш чым тры дзесяцігоддзі работы ў Дзятлаўскім лясгасе. Аднак кожнае яго дасягненне – радасць і гонар для сям’і. Адна з цырымоній узнагароджання Аляксандра Антонавіча супала з юбілеем яго жонкі і стала прыемным падарункам для яе. У дзень свайго 60-годдзя ён атрымаў Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё лясной гаспадаркі.

– Галоўнае ў маім жыцці – гэта сям’я. Мае блізкія шчаслівыя, калі я атрымліваю ўзнагароды, бо такія моманты адбываюцца не кожны дзень. А такая значная дзяржаўная ўзнагарода, як медаль “За працоўныя заслугі”, – гэта асаблівае прызнанне маёй працы, радасць якога я раздзялю са сваімі блізкімі людзьмі.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Дзятлаўскага лясгаса

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Распускае кулакі – звяртайцеся па дапамогу

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна па хадайніцтве раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа за нанясенне лёгкага…

3 часа ago

Як праверыць, ці інтэрнэт-магазін сапраўдны?

Ажыццяўленне пакупак анлайн для беларусаў стала звычайным. У інтэрнэт-прасторы ёсць вялікі выбар магазінаў. Як праверыць…

3 часа ago

На каго палююць і дзе адпачываюць на Дзятлаўшчыне?

У асенне-зімовы сезон Дзятлаўскі раён традыцыйна становіцца месцам прыцягнення для аматараў палявання не толькі з…

3 часа ago

Гимназисты в гостях у спасателей

В период осенних каникул одними из первых пожарную аварийно-спасательную часть №1 города Дятлово посетили воспитанники…

4 часа ago

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

19 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

19 часов ago