Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці аграэкатурызму. Сферу чакае шмат змяненняў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 351 «Аб развіцці аграэкатурызму».

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, павышэнне якасці паслуг, выключэнне магчымасці весці гасцінічны або рэстаранны бізнес пад выглядам аграэкасядзіб, абарону правоў грамадзян, якія пражываюць па суседстве з імі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указам удакладнены патрабаванні да аб’ектаў аграэкатурызму. У прыватнасці, гэта датычыцца колькасці жылых пакояў для аграэкатурыстаў, іх павінна быць не больш за дзесяць. Ёсць таксама ўдакладненні па вядзенні асабістай падсобнай гаспадаркі і колькасці аказваемых у комплексе відаў паслуг — не менш як дзве.

Пералік паслуг дапоўнены правядзеннем майстар-класаў, накіраваных на азнаямленне наведвальнікаў з рамёствамі і нацыянальнымі традыцыямі рэгіёна.

Устаноўлена адказнасць уладальнікаў аграэкасядзіб за парушэнне (у тым ліку з боку наведвальнікаў) грамадскага парадку або спакою грамадзян, невыкананне заканадаўства ў сферы санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, прыродаахоўных, проціпажарных патрабаванняў.

Уведзены абмежаванні па правядзенні прэзентацый, юбілеяў, банкетаў, іншых мерапрыемстваў у непасрэднай блізкасці ад суседніх жылых дамоў.

Устаноўлена неабходнасць атрымання ў райвыканкамах дазволу на вядзенне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму. Дзеючыя аграэкасядзібы павінны атрымаць такі дазвол да 1 ліпеня 2023 года.

Па выніках нарады Прэзідэнта з кіраўніцтвам Савета Міністраў 9 верасня 2022 года ў мэтах стварэння дадатковых умоў для развіцця аграэкатурызму ў глыбінцы аблвыканкамы надзелены правам вызначаць пералікі населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх размяшчэнне аграэкасядзіб не дапускаецца. Разам з тым прадугледжана магчымасць прадаўжэння работы існуючых аграэкасядзіб на такіх тэрыторыях пры ўмове выканання іншых патрабаванняў указа.

БелТА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

12 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

13 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

15 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

15 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

15 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

16 часов ago