Аляксандр Дубовік, дырэктар ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”:

— Да V Усебеларускага народнага сходу я падыходжу з вопытам удзелу ў падобных форумах у якасці дэлегата. На мінулым народным сходзе былі закрануты глабальныя пытанні і прымалася стратэгія развіцця Рэспублікі Беларусь на наступныя пяць гадоў. Магу адзначыць, што тыя праекты, якія прымаліся, цягам гэтага часу былі рэалізаваны. Важна сабраць такую колькасць людзей, параіцца з народам у вырашэнні лёсу нашай краіны.

Адкрытае акцыянернае таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод” ідзе абраным у дзяржаве курсам і мае сур’ёзныя дасягненні ў сваёй галіне прамысловасці. Мінулыя пяць гадоў прайшлі для прадпрыемства ў плённай працы і пастаяннай планамернай мадэрнізацыі. На заводзе ў 2011 годзе была ўсталявана лінія па вырабе мяккіх сыроў з агульным аб’ёмам інвестыцый 4,3 мільярда рублёў. У 2012 годзе рэалізаваны інвестыцыйны праект “Рэканструкцыя ўчастка па ачыстцы і тэрмічнай апрацоўцы малака” з аб’ёмам інвестыцый 16,1 мільярда рублёў. У 2013 годзе была пабудавана станцыя абезжалезвання вады з аб’ёмам інвестыцый 2,5 мільярда рублёў. У 2014 годзе рэалізаваны праект па рэканструкцыі ўжо існуючага вытворчага памяшкання пад цэх для вытворчасці сыру “Рыкота” з агульным аб’ёмам інвестыцый 33 мільярды рублёў.

Дзятлаўскі сыраробны завод з’яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам нашага раёна. Мы вырабляем сыру больш, чым запатрабавана на беларускім рынку, таму 70 працэнтаў нашай прадукцыі ідзе на экспарт. Брэнд “Сырная страна” ведаюць па ўсёй Расіі (ад Калінінграда да Камсамольска-на-Амуры), ва Украіне, у Казахстане, Малдове, Туркменістане. Гэты брэнд добра вядомы беларускім і замежным пакупнікам і асацыіруецца з якаснай прадукцыяй, вырабленай толькі з натуральнага свежага малака. Мы штогод нарошчваем аб’ёмы экспарту і давялі яго да 12 мільёнаў долараў ЗША (каля 60 працэнтаў у экспарце Дзятлаўскага раёна).

Зразумела, за поспехамі прадпрыемства стаіць яго калектыў. У нас падабраўся касцяк сапраўдных спецыялістаў, кожны з якіх знаходзіцца на сваім месцы, эфектыўна выконвае сваю працу.

У бліжэйшыя пяць гадоў мы плануем павялічыць аб’ём вытворчасці, аб’ём продажаў, пашырыць іх геаграфію паставак, найперш, сярод краін СНД. І, вядома, павышаць дабрабыт работнікаў прадпрыемства, бо, калі кожны працаўнік будзе жыць добра, у краіне таксама будзе парадак.

Падрыхтавала да друку Н. СТУПЧЫК
Фота Н. АВЯРЧУК

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации