Categories: Падзеі

Алкаголь: што забараніць, што дазволіць?

У Міністэрстве ўнутраных спраў працуюць над праектам указа Прэзідэнта «Аб пытаннях рознічнага гандлю алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам». У ведамстве прапануюць не прадаваць алкаголь з 23 да 9 гадзін, а ў магазінах з плошчай гандлёвай залы 1000 метраў квадратных і больш адвесці для алкаголю асобную залу. Акрамя таго, сярод прапановаў — павялічыць узрост, калі маладым людзям дазволена набываць алкаголь, з 18 да 21 года, забараніць гандаль спіртным на запраўках.

Адпаведна статыстыцы, у нашай краіне кожнае чацвёртае злачынства ўчыняецца ў стане алкагольнага ап’янення. Доля забойстваў, наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, рабаванняў, разбояў, хуліганстваў у п’яным стане дасягае 70-80%. Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у 2016 годзе беларусы выпілі 16,4 літра алкаголю на чалавека, і гэта другое месца ў свеце пасля Літвы.

Карэспандэнтка газеты «Перамога» даведалася меркаванне наконт новага указа ў доктара-псіхатэрапеўта Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы

Барыса Отчыка:

— Згодны з усімі прапанаванымі забаронамі. На маю думку, найлепш увогуле выдаліць алкаголь з прадуктовых магазінаў і арганізаваць яго продаж у спецыялізаваных крамах, як гэта зроблена ў некаторых краінах свету. Патлумачу, чаму. Людзі, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці, найчасцей — слабахарактарныя. Прыходзячы ў магазін па прадукты і гледзячы на спіртное на паліцах, яны адчуваюць неадольную цягу яго набыць і выпіць. Гэту псіхалагічную асаблівасць заўважалі на сабе многія, калі ў час шопінгу траціліся на рэчы, купляць якія не планавалі, але, убачыўшы, набылі.

Што тычыцца ўзросту, то паўналецце ў 21 год не новае для славян. Адзначу важную асаблівасць: чым пазней алкаголь і тытунь акажуць свой згубны ўплыў на арганізм чалавека, тым даўжэй ён застанецца здаровым. А што тычыцца жанчын, то ім наогул алкаголь і іншыя шкодныя рэчывы трэба забараніць ужываць для захавання дзетароднай функцыі. Бо яйцаклеткі ў арганізме закладзены на ўсё жыццё, і што за гэта жыццё выпіта і выкурана, назапашвальна ўплывае на здароўе будучага дзіцяці.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

10 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

11 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

12 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

14 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

14 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

14 часов ago