Не губляе сваёй актуальнасці праблема, звязаная з выплатай аліментаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей або непрацаздольных паўналетніх, калі яны маюць патрэбу ў дапамозе.
Сярод прычын ухілення ад аліментаў назавём і нядбайнасць бацькоў, якія не задумваюцца, што такія паводзіны могуць давесці да крымінальнай адказнасці. Абавязак бацькоў утрымліваць дзяцей замацавана ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, а таксама ў Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці.
Адной з прававых гарантый абароны дзяцей з’яўляецца артыкул 174 КК РБ, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўхіленне ад выплаты прызначаных па судовай пастанове сродкаў на ўтрыманне непаўналетніх або паўналетніх непрацаздольных дзяцей, даўжэй за тры месяцы на працягу года. Пры гэтым, для прыцягнення да крымінальнай адказнасці не абавязкова, каб ухіленне ад выплаты доўжылася тры месяцы запар, дастаткова каб увогуле гэты перыяд за год склаў тры месяцы. Варта таксама адзначыць, што паводле заканадаўства крымінальная адказнасць надыходзіць толькі ў выпадку, калі выплата аліментаў была прызначана рашэннем суда.
Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх або папраўчых работ да двух гадоў, або арышту, ці абмежавання волі да трох гадоў, ці пазбаўленне волі на адзін год. У выпадку паўторнага парушэння неплацельшчыку пагражаюць папраўчыя работы ад аднаго да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі ад аднаго да трох гадоў, або пазбаўленне волі да двух гадоў. Трэба ведаць, што і ў зняволенні чалавек не пазбаўляецца ад абавязку ўтрымліваць сваіх дзяцей.
На жаль, многія нядбайныя бацькі не задумваюцца аб маральным боку ўласных паводзінаў, якія адбіваюцца на жыцці дзіцяці, тым не менш, крымінальная адказнасць за нявыплату аліментаў – не міф, а рэальнасць.
Ірына ЯНОВІЧ,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…
Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…
Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…
Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…
https://www.youtube.com/embed/ynQhsVy_W8U Фото Татьяны САНЮК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Размова пойдзе не пра героя сусветна вядомага рамана, а пра нашага земляка, аматара прыгожага, які…