Свае падарожжы па аддаленых вёсках Дзятлаўшчыны з праектам “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

На гэты раз артысты Ганна Харлінская, Марына Варган і Чэслаў Свіб разам з сакратаром раённага савета ветэранаў Ядвігай Гушча накіраваліся па сакрэты даўгалецця да нашай зямлячкі шаноўнага веку Алены Ярута з вёскі Дукрава. Нагода для візіту выдалася цудоўная – сёлетняй восенню Алена Браніславаўна адсвяткавала свой 91-ы дзень нараджэння, а таму атрымала падарунак ад раённага савета ветэранаў, кветкі і найлепшыя пажаданні ад гасцей. Работнікі сектара пад жывыя гукі баяна выканалі для імянінніцы некалькі вясёлых песень яе маладосці.

– Я люблю ўсё ранейшае, – прызналася гасцям доўгажыхарка, – ад старадаўніх вясковых страваў, такіх як аладкі, дранікі, дамашнія каўбасы і пірагі да даўнейшых мелодый, народных святаў і традыцый. У маладыя гады мы весела бавілі час, нават за цяжкай працай, не зважаючы, босыя мы ці абутыя, сытыя ці паўгалодныя, затое ўсе разам, са спадзяваннямі на лепшыя часы.

Нарадзілася Алена Ярута ў 1931 годзе на хутары, недалёка ад Дукрава. Узгадвае, што бацькоўская хата стаяла амаль сярод лесу, таму ў гады вайны сям’і давялося перажыць шмат выпрабаванняў: аказваліся і ў эпіцэнтры страшнага бою, і партызан сустракалі – усяго хапала.

Сапраўды, гады дзяцінства і маладосці нашай зямлячкі супалі з суровым адрэзкам гісторыі, таму адукацыю яна атрымала толькі пачатковую, прычым часткова польскую, часткова беларускую. Працоўнае жыццё прысвяціла сельскай гаспадарцы, пра сябе так і адзначае: “Я простая калгасніца”. А дома іх з мужам, таксама звычайным селянінам з Дукрава Аляксеем Фёдаравічам, з якім разам пражылі 36 гадоў, чакала вялікая хатняя гаспадарка і двое дзяцей.

– Неяк спраўляліся, – успамінае мінулае імянінніца. – На той час здавалася, што і не цяжка было: былі маладзейшыя, то і стамляліся менш. Паўсядзённая праца стала абавязковай і неад’емнай часткай вясковага жыцця, я і цяпер не магу ўседзець на месцы. Хоць вельмі падводзіць зрок, але паціхеньку і паесці згатую, і з хатнімі клопатамі разбяруся.

Менавіта “працоўную загартоўку” і пастаянны рух Алена Ярута лічыць сваімі асабістымі сакрэтамі даўгалецця, а яшчэ наша зямлячка вельмі любіць жыццё, стараецца атрымліваць радасць ад кожнага яго моманту, цэніць тое, што дадзена лёсам.

– Цяпер значна лягчэй стала жыць, мы добра жывём, – робіць сваю выснову імянінніца.

З самых блізкіх людзей у Алены Ярута – сын і нявестка, якую яна вельмі любіць і лічыць за дачку. Алена Браніславаўна не стамляецца паўтараць, што ў яе выдатныя дзеці, якія агортваюць яе клопатам і ўвагай.

З пазіцыі мудрасці і жыццёвага вопыту маладым дзятлаўчанам доўгажыхарка зычыць таксама знаходзіць пазітыў сярод будняў, жыць і працаваць у радасці, з надзеяй глядзець у будучыню і не сядзець склаўшы рукі.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены сектарам нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago