Categories: Падзеі

Алена Шыпіла: “Дапамога студатрада гаспадарцы дарэчы”

Працоўны семестр-2018

На гэтым тыдні на працоўную вахту ў КСУП “Хвінявічы” заступілі яшчэ 10 студатрадаўцаў. Іх працоўная задача – відавая праполка. Кожную раніцу моладзь выходзіць у поле пад кіраўніцтвам брыгадзіра-раслінавода гаспадаркі Алены Шыпіла.

Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў спецыяліста, ці задаволена яна такой брыгадай.

– Дапамога студатрада нашай гаспадарцы дарэчы, мы разлічваем на маладых работнікаў, бо час палоць зерневыя культуры і бульбу. Студатрадаўцы заняты на праполцы трэцекале, пшаніцы, магчыма, выйдуць на палеткі, дзе расце бульба. Іх бліжэйшая “задача” – 30 гектараў азімай пшаніцы ва ўрочышчы “Аэрадром”.

Студатрад працуе на базе нашага КСУП другі год запар. Летась тут былі працаўладкаваны 14 чалавек. Маладыя работнікі таксама займаліся відавой праполкай, у тым ліку цукровых буракоў, бо на некаторых палях яны месцамі ішлі кветнікамі, і такія расліны неабходна было вырваць. Студатрадаўцы прапалолі больш за 100 гектараў цукровых буракоў – “важкі” ўнёсак у справы гаспадаркі.

Сваімі сёлетнімі падапечнымі, а гэта пераважна дзесяцікласнікі мясцовай школы, я поўнасцю задаволена: дружныя, згуртаваныя, вытрыманыя маладыя людзі. Жадаю ім поспехаў у справах, у вучобе ў выпускным класе і ўдалых паступленняў.

Аб карысці летняй занятасці паразважалі і самі студатрадаўцы.

Арцём Пятліцкі:

– Фізічна працуючы, мы развіваемся. Гэта карысны занятак, бо ў вёсцы асаблівых забаваў летам няма. Сумесная праца дапамагае нам згуртавацца. Плюс да ўсяго – вырашаецца грашовае пытанне. Студатрадаўскі рух дапамагае набыць навыкі работы ў калектыве, робіць нас больш адказнымі за свае справы. Мы, навучэнцы, пачынаем разумець, што зарабіць грошы нялёгка, таму расце павага да бацькоў, імкнешся ім больш дапамагаць.

Вікторыя Скрыпко:

– Другі год запар я ў складзе студатрада. Падабаецца працаваць поруч з сябрамі. У час рабочага семестра мы развіваем свае навыкі, пашыраем кругагляд, зарабляем уласныя грошы. Сваёй працай уносім уклад у развіццё гаспадаркі, дапамагаем роднай зямлі. Значыць свой “кавалак хлеба” за гэта лета вырасцім.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

View Comments

Share
Published by
administrator

Recent Posts

Жыве Перамога ў пакаленнях. Тэатралізаваная канцэртная праграма на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

1 час ago

Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі

81-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўчане сустрэлі Маршам памяці і ўрачыстым…

3 часа ago

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

10 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

12 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

1 день ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

1 день ago