Алейная культура – першая на чарзе ў камбайнераў

На палетках КСУП “Жукоўшчына” ва ўсю кіпіць работа – стартаваў самы адказны для аграрыяў час – жніво. Распачала ўборачную кампанію гаспадарка з уборкі азімага рапсу.

За аграгарадком Жукоўшчына непадалёк ад дарогі чутны прыемны гул камбайнаў – адразу некалькі адзінак тэхнікі працуюць другі дзень запар на ўборцы  алейнай культуры.

– На сёняшні дзень на ўборцы рапсу ва ўрочышчы Жукоўшчына працуюць тры камбайны маркі КЗС-1218, якія абсталяванны так званымі рапсавымі сталамі  для забеспячэння якасці ўборкі насення, што дае магчымасць пазбегнуць стратаў, – расказвае начальнік вытворчага ўчастка Дзмітрый Галавенка. – У жніве задзейнічаны тры экіпажы камбайнераў. На адным з камбайнаў працуюць два Уладзіміры – Паўлоўскі і Тадарэнка. Другі працоўны экіпаж – Валерый Орсік і Вадзім Трубко. Экіпаж Валерыя і Яўгена Малчаноўскіх працуюць на трэцім камбайне. Тэхнікай пажарнага прыкрыцця ГАЗ 3307  кіруе Сяргей Смяцкі, які сочыць за бяспекай у час аграрных працэсаў. Разам з тым усе камбайны абсталяваны кандыцыянерамі, укамплектаваны медыцынскімі аптэчкамі, сродкамі тушэння пажару.

 

На адвозцы рапсавага насення працуюць вадзіцелі МАЗаў Аляксандр Пышко і Валерый Шаркут.

У кожнай гаспадарцы раёна, і ў нашай у прыватнасці, на кожным работніку ляжыць свая адказнасць за будучы ўраджай, за якасць яго ўборкі. Для своечасовай прасушкі насення працуе збожжасушыльны комплекс КЗСВ-25, які знаходзіцца ў вёсцы Страла.

На пытанне як праходзяць першыя дні жніва Дзмітрый Галавенка адказаў:

– З пачатку ўборкі сабраны 132 тоны рапсавага насення, ураджайнасць складае 39 цэнтнераў з гектара. Першымі днямі ўраджай сабраны з плошчы 34 гектары. Усяго ў гаспадарцы сёлета алейнай культурай засеяна 200 гектараў. Плануем хутка справіцца з пастаўленай задачай па ўборцы рапсу і прыступіць да збору збожжавых культур. Усе спадзяванні на добрае надвор’е і на спраўнасць тэхнікі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

View Comments

Recent Posts

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

22 минуты ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

2 часа ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

2 часа ago

Поставка зерна по госзаказу в Беларуси выполнена на 94%

Поставка зерна по госзаказу в Беларуси выполнена на 94%. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе…

4 часа ago

Александр Лукашенко: узы дружбы народов Беларуси и Кыргызстана являются надежным фундаментом для углубления отношений

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Президента Кыргызстана Садыра Жапарова с Днем Независимости. Об этом БЕЛТА…

5 часов ago

Паабяцалі старанна вучыцца

Да навучэнцаў, якія цяпер знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава, зноў завіталі госці з падарункамі.…

5 часов ago