Актуальны каментарый. Вольга Жэлезоўская: “Штогод супрацоўніцтва пашыраецца”

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Пензенскай вобласці Алегам Мельнічэнкам абазначыў ключавыя аспекты супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Ён звярнуў увагу, што магчымасці і рэзервы для гэтага ў абодвух бакоў ёсць і іх неабходна рэалізаваць.

– У чарговы раз належыць сказаць, што ўсё будзе залежаць ад нас. Трэба арыентавацца толькі на свае магчымасці. Цяпер грошы ўкралі, арыштавалі і ў Расіі, і ў нас. Дзе тыя інвестары і якасць, на якія мы маліліся? Урок быў дадзены салідны. Трэба арыентавацца на сваё. Мы здольныя многае зрабіць, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як на Дзятлаўшчыне наладжана супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, расказала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская:

– Пераломным момантам беларуска-расійскага сяброўства сапраўды быў 2022 год, калі нацыянальная эканоміка сутыкнулася з беспрэцэдэнтным санкцыйным ціскам. Напрыклад, у прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны парушыліся лагістычныя ланцужкі, давялося пераарыентаваць рынкі збыту, адшукаць новых пастаўшчыкоў сыравіны, былі пытанні з пераводам грашовых сродкаў. І Расія падставіла нам плячо.    

На сёння Расійская Федэрацыя – асноўны гандлёвы партнёр. У цэлым аб’ём знешняга гандлю таварамі Дзятлаўскага раёна па выніках 2024 года склаў 40 мільёнаў долараў ЗША, у тым ліку з Расіяй – каля 22 мільёнаў, або больш за 54 %. Дзякуючы плённаму партнёрству, мы змаглі выстаяць у цяжкі перыяд.

Гандлёвае супрацоўніцтва нашых краін можна назваць паспяховым, бо ў 2024 годзе аб’ём узаемнага гандлю таварамі паміж краінамі павялічыўся на 22 %. Усяго экспарт тавараў па Дзятлаўскім раёне склаў 16 мільёнаў долараў ЗША, з якіх 95,7 % было рэалізавана ў Расійскую Федэрацыю.

Па інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, летась у Расію пастаўлялася практычна 96 % беларускага экспарту прамежкавых і спажывецкіх тавараў.

Сярод асноўных тавараў, якія Дзятлаўшчына пастаўляе на расійскі рынак, – малочная прадукцыя, трубы, трубкі, шлангі з паластмас, палімеры, ільновалакно, моцныя спіртныя напоі, мэбля і іншыя.

З Расіі мы імпартуем пераважна палімеры этылену і прапілену, поліэфіры, аміна- і фенолальдэгідныя смолы, поліўрэтаны, крафт-паперу, крафт-кардон – усё тое, што неабходна для вытворчасці прадукцыі і чым карыстаюцца прадпрыемствы “Белсолес”, “Ізакам”, “Ізакам Пласт”, іншыя.

Што тычыцца знешняга гандлю паслугамі, то летась на Дзятлаўшчыне ён склаў больш за шэсць мільёнаў долараў ЗША (+31 % да ўзроўню 2023 года), сярод якіх 86,6 % – доля Расійскай Федэрацыі. Актуальны кірунак для Дзятлаўшчыны – аздараўленчы турызм на базе санаторыяў “Радон” і “Альфа Радон”.  

Аднак выключна гандлем беларуска-расійскія ўзаемаадносіны не абмяжоўваюцца. Асноўная доля іншаземных інвестыцый у нацыянальную эканоміку таксама даводзіцца на Расію. Супрацоўнічаюць нашы дзяржавы ў іншых галінах эканомікі, сярод якіх навукова-тэхнічны прагрэс, ахова здароўя, транспарт, электроніка, космас, абарона.

Наш раён актыўна развівае супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі: Карэліяй, Рэспублікай Комі, Абаянскім раёнам Курскай вобласці.

Канструкцыйныя прапановы паступаюць пастаянна, і я ўпэўнена, што лічбы гавораць самі за сябе: за 2024 год больш чым на 30 % павялічылася ўзаемадзеянне нашых прадпрыемстваў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #экономика

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

7 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago